Акно адно. А колькi даведак?
Барыс ПРАКОПЧЫК
ДЭБЮРАКРАТЫЗАЦЫЯ Як вядома, iснуе зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 года Пералiк адмiнiстрацыйных працэдур, што выконваюцца дзяржаўнымi органамi i арганiзацыямi пры зваротах грамадзян за выдачай даведак цi iншых дакументаў. Камiтэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласцi праверыў, якiя дакументы патрабуюць у аддзелах па ўлiку жыллёвага фонду i налiчэнню субсiдый адмiнiстрацый Ленiнскага i Кастрычнiцкага раёнаў абласнога цэнтра, куды людзi звяртаюцца з заявамi па пытаннях пастаноўкi iх на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.У адпаведнасцi з вышэйпамянёным пералiкам, грамадзяне, якiя звярнулiся ў дзяржаўны орган па гэтаму пытанню, прадастаўляюць толькi заяву, а той, хто мае льготы, яшчэ i дакументы, якія іх пацвярджаюць. Аднак на iнфармацыйных стэндах у гэтых адмiнiстрацыях былi размешчаны звесткi аб тым, што для пастаноўкi на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў неабходна прадаставiць: даведку аб займаемай грамадзянамi жылой плошчы i саставе сям’i; даведку з бюро тэхнiчнай iнвентарызацыi формы № 9 на кожнага члена сям’i i шэраг iншых даведак, што супярэчыць патрабаванням Указа кiраўнiка дзяржавы ад 13 верасня 2005 года «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню работы з грамадзянамi ў дзяржаўных органах» i Пералiку адмiнiстрацыйных працэдур. У вынiку за студзень—верасень гэтага года 1914 жыхароў Ленiнскага раёна i 2367 — Кастрычнiцкага вымушаны былi самастойна звяртацца ў розныя арганiзацыi, у тым лiку ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру, за атрыманнем адпаведных даведак. А вось аддзелам па ўлiку жыллёвага фонду i налiчэнню субсiдый за гэты перыяд не накiроўвалiся запыты ў дзяржаўныя органы i арганiзацыi (за выключэннем двух выпадкаў у адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна) аб прадастаўленнi iм неабходных звестак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, iснуе зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 года Пералiк адмiнiстрацыйных працэдур, што выконваюцца дзяржаў |
|