21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Папер шмат, а сельскi Савет адзiн

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АДКРЫТЫ ФОРУМ

Рубрыку «Адкрыты форум» старшынi сельскiх Саветаў не толькi ведаюць, але i з ахвотай удзельнiчаюць у апытаннях, дзеляцца меркаваннямi аб тым, як зрабiць сваю работу больш эфектыўнай, а самi органы ўлады пярвiчнага звяна — больш аўтарытэтнымi. Хоць — чаго граху таiць — часам не надта вераць, што ад iх прапаноў нешта карэнным чынам зменiцца... Маўляў, колькi ўжо пра штатны расклад гаварылi, пра землеўпарадчыка, пра неабходнасць пакiдаць сельскiм Саветам некаторыя падаткi, пра бюракратыю i паток «указiлавак» зверху... Аднак старшынi спадзяюцца на Указ Прэзiдэнта, якi рыхтуецца ў недрах высокiх уладных структур i, магчыма, палепшыць становiшча пярвiчных уладных звёнаў.

А пытаннi, якiя абмяркоўвалiся падчас «адкрытага форуму», гучалi так: «ШТО ПЕРАШКАДЖАЕ СЁННЯ БОЛЬШ ЭФЕКТЫЎНАЙ РАБОЦЕ СЕЛЬСКАГА САВЕТА?» i «КАЛI ВАС НЕ ВЫБЕРУЦЬ НА ГЭТУ ПАСАДУ ЗНОЎ, ЯКУЮ ПАРАДУ ДАСЦЕ СВАЙМУ ПЕРАЕМНIКУ?».

Уладзiмiр ТАРАСАЎ, старшыня Стайскага сельскага Савета дэпутатаў Лепельскага раёна:

— Хацелася б, каб у сельскага Савета было больш сродкаў на матэрыяльную дапамогу розным катэгорыям грамадзян... Усе свабодныя грашовыя рэшткi мы сёння трацiм на разлiкi за электрычнасць. Увогуле, пасля таго як уключылi на вулiцах асвятленне, праблем у сельскага Савета стала больш. Людзi хочуць, каб каля кожнай хаты лiхтар гарэў, а так не атрымлiваецца — ёсць жа стандарты.

Усё маё жыццё завязана з вёскай, 10 гадоў працую на гэтым месцы — магу параўноўваць. Цяпер працаваць больш складана, але не магу сказаць, што ўжо зусiм са скуры вылузваемся. Многае залежыць ад таго, як iдуць справы ў раёне, як там да тваiх праблем ставяцца. У нас з гэтым усё ў парадку. I дарогi зiмой без пытанняў расчышчаюцца, бо яны цалкам размеркаваны па дарожных арганiзацыях. I з вадой парадак, бо гэтым накiрункам займаецца ЖКГ — тыя спецыялiсты, у чыю кампетэнцыю ўваходзiць дадзенае пытанне. Таксама i з гандлем — няхай нават камянi з неба падаюць, а аўталаўка ў вёску прыедзе.

Адзiнае, што турбуе, — няхватка грошай на добраўпарадкаванне i дапамогу людзям. Хочацца, каб кожны, хто звяртаецца да нас, мог яе атрымаць. А звяртаюцца часта — з усiмi бедамi i праблемамi.

У сувязi з гэтым кожнаму, хто ўпершыню прыйдзе на пасаду старшынi сельскага Савета, хачу параiць добра ставiцца да людзей. I пастарацца знайсцi агульную мову з кiраўнiкамi прадпрыемстваў, устаноў i падраздзяленняў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета. Таму што i iм без нас цяжка, i нам без iх нiкуды. Усiм трэба дапамагаць — тады i табе дапамогуць.

Людмiла IВАНЕЙЧЫК, старшыня Кухчыцкага сельскага Савета дэпутатаў Клецкага раёна:

— Усе нашы праблемы — з-за адсутнасцi грашовых сродкаў. Калi б iх хапала, можна было б i па дагаворах працаваць, i нейкi парадак наводзiць. Сёння рэальная ўлада ў таго, у каго ёсць грошы. Напрыклад, на тэрыторыi нашага сельсавета вельмi многа аварыйных дрэў. Каб iх спiлаваць, неабходны вышка, кран, бензапiла i, нарэшце, людзi, якiя навучаны гэта рабiць. Пенсiянераў (а iх у нас больш за 40 працэнтаў) я на дрэва, прабачце, не паганю. Ды i сваiм работнiкам лезцi не дазволю. Значыць, трэба шукаць грошы, i немаленькiя — не менш як 300 тысяч рублёў за адно спiлаванае дрэва.

Апошнiя гады сельскiя Саветы жывуць у рэжыме безграшоўя. I ў той жа час знешнi выгляд вёсак паляпшаецца... Як гэта атрымлiваецца? Просiм, кленчым, выбiваем... У нашага Савета спонсараў няма. Ёсць на тэрыторыi пара фермерскiх гаспадарак, ды iм не да нас — самiм грошы цяжка даюцца.

Было б цудоўна, каб некаторыя падаткi (на нерухомасць, на зямлю, напрыклад) заставалiся ў сельскiм Савеце. 25—30 мiльёнаў у год — тая сума, з якой сельскаму Савету можна было б калi не шыкаваць, дык хоць больш-менш прыстойна iснаваць.

Новаму «папаўненню» я параю не браць увесь цяжар на ўласныя плечы, больш абапiрацца на людзей, давяраць сваёй камандзе. (Калi я некуды ад’язджаю, то са спакойнай душой магу пакiнуць справы на сакратара, бухгалтара цi спецыялiста.) А яшчэ трэба ўмець размаўляць з людзьмi, асаблiва са старымi, маючы пры гэтым велiзарнае цярпенне. Каб чалавек выходзiў з твайго кабiнета са спакойным сэрцам, без крыўды.

Валерый ШУПЕНIК, старшыня Першамайскага сельскага Савета дэпутатаў Бярозаўскага раёна:

— Сёння землеўпарадчыкi сталi «адзiнкай» выключна зямельнай службы i займаюцца практычна толькi дзяржактамi. А астатнiмi праблемамi, — а iх год ад году становiцца ўсё больш, паколькi зямлю ў сельскiх Саветаў нiхто не забiраў, — займацца быццам бы няма каму. Атрымлiваецца, што замяраць тыя ж «соткi» — не iх, не землеўпарадчыкаў работа. Значыць, сёння гэтым займаецца старшыня, або сакратар, або стараста цi iншыя ўпаўнаважаныя, толькi не землеўпарадчык. А «сотак» у людзей хапае, тым больш у нашым сельсавеце, дзе пражывае 3 тысячы чалавек.

Ды i не толькi з абмерам узнiкае пытанне. У нас, напрыклад, каля 100 участкаў людзi ўзялi пад будаўнiцтва. Адны пабудавалiся, iншыя — не... Сёння гэта пытанне неабходна браць на кантроль. Каму?.. Атрымлiваецца, зноў старшынi Савета. Канешне, у раёне ёсць землеўпарадчык, замацаваны адразу за некалькiмi Саветамi. Ён прыедзе, заявы прыме, нейкi дакумент аформiць i ўсё. На ўчасткi, калi ёсць спрэчнае пытанне па зямлi, не выязджае. I прымусiць яго я не маю права — трэба спачатку звярнуцца ў раён, напiсаць афiцыйнае пiсьмо... Iнакш кажучы, тое, што раней можна было вырашыць не сыходзячы з месца, сёння абрастае папяровым комам... Я разумею, можа, у нейкiх сельсаветах землеўпарадчык i не патрэбны. Але ж не трэба ўсiх мераць аднолькавай меркай.

Некалi сельскi Савет сам вырашаў пытаннi i з матэрыяльнай дапамогай. Цяпер для гэтага даводзiцца дасылаць у раённы аддзел сацыяльнай абароны па дзесяць папер i аб складзе сям’i чалавека, аб жыллёвых умовах i г.д. Так што мясцовая ўлада ў гэтым плане вельмi абмежаваная. З паперамi ж столькi валтузнi, што ад нас ужо два сакратары пайшлi.

А сваiм маладым калегам я пажадаў бы... быць на сваiм месцы. Калi на мяне ўсе гэтыя праблемы ўпершыню навалiлiся, падумаў: Божухна, куды я трапiў? Але ж не пасаромеўся звярнуцца па дапамогу да больш вопытных калег, якiя адпрацавалi i па 10, i па 15

Алена ГНЯДЗЬКО, старшыня Ананiцкага сельскага Савета дэпутатаў Пухавiцкага раёна:

— Раней усе пытаннi па справаводству замыкалiся на раённых аддзелах. Iнакш кажучы, уся нарматыўная база, усе законы канцэнтравалiся на раённым узроўнi. А калi нам патрэбна была кансультацыя, можна было патэлефанаваць туды i атрымаць параду.

Сёння ж назiраецца тэндэнцыя да таго, што мы тут, на пярвiчным узроўнi, павiнны самi ведаць усю нарматыўную базу па ўсiх пытаннях. На раённым узроўнi кожная служба курыруе толькi свой накiрунак, адну галiну. А ад нас патрабуюць дасканала разбірацца ва ўсiх гэтых накiрунках, усiх галiнах i ўсiх пытаннях, у сувязi з чым мы павiнны рыхтаваць i адпаведную дакументацыю. Але ж «объять необъятное» немагчыма. Падраздзяленняў на ўзроўнi раёна i вобласцi шмат, а сельскi Савет адзiн.

Некалькi слоў аб прынцыпе «аднаго акна». Раней стары чалавек прыходзiў да нас, каб, напрыклад, папрасiць дровы. Мы яму давалi даведку аб iльготах, з якой ён ехаў у гарпалiва i выпiсваў усё, што трэба. Не атрымлiвалася выпiсаць i прывезцi самому — гэта рабiлi мы. Нiякiх праблем!

Сёння ў чалавека, якi звярнуўся да нас з падобнай просьбай, мы абавязкова павiнны ўзяць пiсьмовую заяву аб iльготах. Далей — у пiсьмовай форме паведамiць яму аб рашэннi выканкама, для чаго падрыхтаваць праект рашэння i сабраць пад iм дзве трэцiя подпiсаў. Толькi пасля гэтага можна выпiсаць палiва... Вось як распрацоўшчыкi «спрасцiлi» схему атрымання дапамогi для людзей... I так — або амаль так — па кожнай працэдуры.

Раней я вяла адзiн журнал прыёму грамадзян, i тое ў большай ступенi для сябе, каб нi пра кога не забыць. Цяпер жа на пiсанiну трачу практычна ўвесь час. У вынiку неабходнасць рабiць усё па правiлах, так, каб не ўзнiкала непаразуменняў з правяраючымi, уступае ў супярэчнасць з жаданнем як мага больш працаваць з людзьмi. Таму i даводзiцца сядзець на працы да 8—9 гадзiн вечара або па выхадных. Прапаноўваю, — i ўпэўнена, што ўсе калегi мяне падтрымаюць, — увесцi ў сельскiх Саветах спрошчаную сiстэму справаводства.

Што датычыцца другога вашага пытання... Кожнаму старшынi сельскага Савета я параiла б не баяцца быць праўдзiвым перад сабой i перад людзьмi, сярод якiх ён жыве i з якiмi працуе. Не саромецца ўказваць на недахопы, праблемы (свае i чужыя), называць рэчы сваiмi iмёнамi. Калi людзям усё спакойна патлумачыць, яны абавязкова цябе зразумеюць. Патлумачыць — а далей паступова i мэтанакiравана iсцi да рашэння пэўнай праблемы. У рэшце рэшт, усё абавязкова атрымаецца.гадоў. Не трэба замыкацца ў сабе i спрабаваць спасцiгаць усё самому. Не трэба баяцца задаваць пытаннi, тэлефанаваць спецыялiстам. Сёння стаўленне да пярвiчнага звяна ўлады змянiлася — яе iмкнуцца падтрымлiваць на ўсiх узроўнях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рубрыку «Адкрыты форум» старшынi сельскiх Саветаў не толькi ведаюць, але i з ахвотай удзельнiчаюць у апытаннях, дзеляцца меркаваннямi аб тым, як зрабi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика