21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стараста i дэпутат Гуляй гуляць не любiць

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

СВАЕ ЛЮДЗІ

Адкуль у Мiкалая Раманавiча такое прозвiшча, ён дакладна сказаць не можа, хоць меркаваннi наступныя: ад продкаў, якiя, напэўна, былi вясёлыя, рухавыя, неабыякавыя да ўсяго ў жыццi. Як ён сам. А вось што Гуляй гуляць не любiць, дык гэта на ўсе сто працэнтаў вядома: змалку ў яго такое. Бо вырас без бацькоў, i па жыццёвай дарозе яго накiравала родная цётка. З дзяцiнства спазнаў цяжкую працу на зямлi, якая выхавала i загартавала ў яго старанне, настойлiвасць, iнiцыятыву.

Нiхто не «ўладкоўваў» яго нi ў Горацкую сельгасакадэмiю, якую ён закончыў пасля трохгадовай службы ў ракетных войсках, нi на кiруючыя пасады, якiя займаў ажно да выхаду на пенсiю. Сам, як зараз кажа, выбiваўся ў людзi. Пасля заканчэння ВНУ вярнуўся ў свой родны Брагiнскi раён, праз тры гады з радавога агранома вырас да галоўнага, а пазней яго выбралi старшынёй праўлення калгаса iмя Ленiна, дзе адпрацаваў адзiнаццаць гадоў.

Там, на Брагiншчыне, Мiкалай Раманавiч заслужыў i павагу людзей, i ордэн «Знак Пашаны». А калi вёску Крукi, як i iншыя населеныя пункты раёна (ды цi толькi яго аднаго), узяў у палон чарнобыльскi атам, калгас падзялiлi на тры часткi i перасялiлi ў iншыя месцы Гомельшчыны. Так вось Гуляй i апынуўся ў вёсцы Губiчы Буда-Кашалёўскага раёна, i хоць там да гэтага старшынёй гаспадаркi быў мясцовы чалавек, узначальваць калгас iмя Энгельса людзi i ўлада даручылi яму.

На той пасадзе ён працаваў да 1997 года i ўвесь гэты час быў дэпутатам сельскага Савета, а потым стаў яго старшынёй. Калi ж трапiў «пад нож» (перанёс дзве аперацыi), пайшоў на пенсiю. Iншы на тым бы i супакоiўся: вольнага часу хоць адбаўляй, займаўся б сваiм агародам, дыхаў свежым паветрам...

— Яму ж, аказваецца, гэтага мала, — гаворыць цяперашнi старшыня Губiцкага сельскага Савета Нiна Гузава. — Вы паглядзiце на яго гаспадарку. Разам з жонкай Лiдзiяй Яфiмаўнай Мiкалай Раманавiч завёў пчол, у полi ў iх паўгектара зямлi, каля дома — сад, дзе не толькi яблыкi-грушы, але i алыча, ажына, вiнаград, памiдоры «зебра», якiя да вясны захоўваюцца... А ў хаце яны навучылiся вырошчваць лаўровы лiст i мандарыны. Так, работы па гаспадарцы хапае, але ж скажу, што Мiкалай Раманавiч нязменны дэпутат Савета i стараста адначасова. Без перабольшвання, ён — мая правая рука, у яго ёсць чаму павучыцца.

— Не цяжка, Мiкалай Раманавiч, несцi такую нагрузку? — цiкаўлюся.

— Не магу без грамадскай работы, — адказвае ён. — Прывык быць сярод людзей. Гуляй гуляць не любiць, адным словам.

— I мясцовы люд гэта адчувае, — уключаецца ў размову старшыня Буда-Кашалёўскага райсавета дэпутатаў Аляксандр Галiцкi, з якiм мы прыехалi ў Губiчы. — Ён арганiзаваў жыхароў вёскi на добраўпарадкаванне свайго населенага пункта. Тут разбiлi парк, пасадзiўшы шмат дрэўцаў, паставiлi агароджу вакол фельчарска-акушэрскага пункта i дзiцячага садка, выканалi iншыя работы.

Мiкалай Раманавiч умее дайсцi да тых, хто лiчыць, што пытаннямi добраўпарадкавання павiнны займацца не яны, а нехта iншы. Вядомыя прыклады, калi такiх мужчын, маладзейшых за яго па ўзросту, ён запрашаў да свайго дома i, паказваючы, якi тут парадак, пытаўся: а ты што, не можаш гэта зрабiць у сябе? Калi не, дык дапамагу. Або яшчэ. У адным месцы ў вёсцы ўтварылася звалка, дзе было шмат бiтага шкла. Гуляй вырашыў арганiзаваць суботнiк па ўборцы не толькi гэтага смецця, але i iншых несанкцыянаваных звалак, i першым выйшаў на яго. За iм пацягнулiся астатнiя — прыйшлi хто праз сорак хвiлiн, хто праз гадзiну. I зараз, калi людзi бачаць, што Мiкалай Раманавiч выйшаў на вулiцу з касой, каб навесцi там парадак, без нiякай каманды робяць тое ж самае.

Прыгадваюцца i iншыя выпадкi. Вось сусед з суседам не падзялiлi мяжу — Гуляй тут як тут. Канфлiкт, якi ледзь не давёў людзей да суда, быў уладжаны на месцы. Вось да яго звярнулася жанчына — муж скандалiць. Мiкалай Раманавiч звёў абодвух i знайшоў словы, якiя супакоiлi i мужа, i жонку.

— Хачу выказаць i свае меркаваннi аб рабоце дэпутатаў, — гаворыць Мiкалай Раманавiч. — Правiльна, трэба павышаць iх статус, бо яны — пярвiчнае звяно, якое можа вырашаць многiя мясцовыя пытаннi. У першую чаргу дэпутат сам павiнен паклапацiцца аб тым, каб павысiць свой аўтарытэт. Скажыце, калi ласка, цi многiя сельскiя Саветы заслухоўваюць справаздачы дэпутатаў, цi многiя народныя абраннiкi выступаюць перад людзьмi са справаздачай аб тым, што яны зрабiлi для iх, як яны выконваюць наказы людзей? I тут вялiкiх матэрыяльных затрат не трэба, а неабходны асабiсты аўтарытэт.

Бачу i такую праблему: чаму сельскi Савет, як, скажам, нiзавы ўзровень улады, не мае сваiх матэрыяльных рэсурсаў, каб вырашаць тыя ж самыя пытаннi добраўпарадкавання населеных пунктаў? У горадзе за гэтым сочаць камунальныя службы, а ў вёсцы — усё нiчыйнае: вулiцы, тэрыторыi памiж дамамi, лiхтары. Мы сёння не можам перадаць палiгоны бытавых адходаў на баланс ЖКГ, бо ў Савета няма сродкаў, каб праплацiць гэту аперацыю. Цi нармальна, што па службовых справах старшыня Савета Нiна Гузава ў населеныя пункты дабiраецца на спадарожных машынах цi на веласiпедзе, а калi яе выклiкаюць у райцэнтр, дык туды едзе за свае грошы? Цi яшчэ. Старасты i дэпутаты працуюць на грамадскiх пачатках, i ў сельскага Савета няма магчымасцi па вынiках работы за год заахвоцiць лепшых з iх. Або даць прэмiю таму жыхару, якi лепш добраўпарадкаваў свой падворак. Дарэчы, на тэрыторыi сельсавета да трохсот дрэў, якiя тояць у сабе небяспеку. Як i за якiя сродкi лiквiдаваць iх?

Адным словам, сельсаветам патрэбна мець уласную фiнансавую крынiцу, каб за свае грошы займацца добраўпарадкаваннем. I iх можна знайсцi. Як? Успомнiм, што сельскiя Саветы дзесяцiгоддзямi карысталiся сродкамi самаабкладання насельнiцтва. Так, гэты метад сёння састарэў у тым выглядзе, у якiм iснаваў. Аднак зараз матэрыяльны ўзровень вяскоўцаў дазваляе, каб па рашэнню сесii сельскага Савета кожны двор унёс у агульную скарбонку на будаўнiцтва, скажам, калодзежа цi iншыя работы па добраўпарадкаванню тэрыторыi тры—пяць тысяч рублёў, бо сродкаў аднаго КСУПа цi СВК для развiцця населеных пунктаў не хапае. Гэта ж табе не горад, дзе на развiццё iнфраструктуры iснуе падатак, якiм абкладаюцца прадпрыемствы, што па сваiх прыбытках не раўня прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу.

Сёння за розныя парушэннi, якiя дапускаюць некаторыя вяскоўцы (самагонаварэнне, антысанiтарыя i г.д.), спаганяюцца штрафы, а грошы за iх пастаўляюць у раённы бюджэт. А чаму не ў бюджэт сельскага Савета? I яшчэ. Раней за даведкi, якiя выдаваў Савет вяскоўцам, тыя плацiлi мiнiмальныя грошы — 500 рублёў. (Цяпер — не плацяць.) За год, глядзiш, назбiралася б 1,5—2 мiльёны. Упэўнены, у Савеце яны не былi б лiшнiмi, а пайшлi б на агульную справу, на карысць усiх вяскоўцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкуль у Мiкалая Раманавiча такое прозвiшча, ён дакладна сказаць не можа, хоць меркаваннi наступныя: ад продкаў, якiя, напэўна, былi вясёлыя, рухавыя,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика