Кампанiя «МакДональдс»: у дапамогу беларускiм дзецям i алiмпiйцам
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Першы будны дзень гэтага тыдня дня многiх наведвальнiкаў рэстаранаў «МакДональдс», якiя размешчаны ў беларускай сталiцы, насiў характар дабрачыннасцi. Менавiта ў гэты дзень кампанiя, заснавальнiкам якой стаў Рэй Крок — iнiцыятар дабрачыннасцi, — правяла фiнал акцыi, што пачалалася 13 лiстапада 2006 года, па збору фiнансавых сродкаў у рамках Сусветнага дня дзiцяцi. Кожны наведвальнiк мог унесцi сваю лепту ў добрую справу, купiўшы бульбу фры цi сiмвалiчную далонь з надпiсам «Я дапамог дзецям». Грошы, паводле арганiзатараў дабрачыннасцi, будуць накiраваны на закупку неабходнага абсталявання Мiнскаму гарадскому цэнтру медыцынскай рэабiлiтацыi дзяцей з псiханеўралагiчнымi захворваннямi.
Нават улiчваючы тое, што збор фiнансавых сродкаў кампанiяй «МакДональдс» 20 лiстапада быў арганiзаваны ў 30 тысячах рэстаранах па ўсяму свету, у беларускай сталiцы акцыя адрознiвалася ад iншых. У многiм таму, што у ёй актыўны удзел прымалi зоркi тэлебачання, прадстаўнiкi айчыннай эстрады, шоу-бiзнэсу, а таксама спартсмены-алiмпiйцы. Сярод апошнiх былi заўважаны алiмпiйскiя чэмпiёны — фехтавальшчык Аляксандр Раманькоў, весляры Сяргей Макаранка i Вiктар Рэнейскi, сярэбраны прызёр Алiмпiйскiх гульняў малатабоец Iгар Астапковiч. Такi спартыўна-алiмпiйскi дэсант у рэстаран «МакДональдс», што на сталiчным праспекце Пераможцаў, «высадзiўся» невыпадкова: адным з арганiзатараў сумеснага праекта «Я дапамог дзецям» выступiў Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт Рэспублiкi Беларусь, якi напярэдаднi Алiмпiйскiх гульняў-2008 у Пекiне падпiсаў з ЗП «Рэстараны «МакДональдс» дагавор аб супрацоўнiцтве. Дарэчы, на мiнулым тыднi ў партнёры НАКа РБ прынята кампанiя «Еўраэнерга».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы будны дзень гэтага тыдня дня многiх наведвальнiкаў рэстаранаў «МакДональдс», якiя размешчаны ў беларускай сталiцы, насiў характар дабрачыннасцi |
|