21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Артыстка з народа — Марыя Захарэвiч

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У шчырых сяброў i паклоннiкаў Купалаўскага тэатра свята — любiмая актрыса, народная артыстка Беларусi Марыя Захарэвiч адзначае юбiлей.



Сёння ўвечары гледачы ўбачаць спектакль «Я не пакiну цябе...» па матывах п’есы Майе Саймана «Iнструкцыя па выжываннi для старых лэдзi». Марыя Георгiеўна сама паставiла спектакль i сыграла адну з галоўных роляў. А другую галоўную ролю выконвае народная артыстка Беларусi, прымадонна аперэты Наталля Гайда. Спектакль iдзе з нязменным поспехам.

— Чаму вы як рэжысёр спынiлi выбар менавiта на гэтай п’есе?

— Бо ў ёй узнiмаецца блiзкая многiм тэма: людзi жывуць разрознена, шмат адзiнокiх людзей. Мы хацелi паказаць i падказаць гледачу: якая б нi была ў чалавека гардыня, як бы ён нi хаваў i не прызнаваў свае хваробы — але прыходзiць такi момант, калi неабходна дапамога другога чалавека. Гэта вельмi важна. Гэта падтрымлiвае — нават звычайная магчымасць пагаварыць. Iншы раз у людзей так складваюцца абставiны, што яны размаўляюць самi з сабой цi... са сценамi. Трэба больш чуйна адносiцца да тых, хто побач.

— Марыя Георгiеўна, у п’есе закранаецца таксама праблема ўзросту. А што такое, на ваш погляд, узрост для актрысы?

— Гэта змена роляў, безумоўна. У сталыя гады не будзеш iграць студэнтку... Але самае галоўнае — як чалавек сябе пачувае. Гэта датычыцца ў першую чаргу здароўя, душэўнага стану. Чалавек, калi ўсё добра, увогуле не думае пра ўзрост, пра гады.

— Апошнiм часам ледзь не ў моду ўвайшлi размовы пра пластычныя аперацыi, усялякiя аперацыi па амаладжэнню i г.д. Вашы адносiны да гэтага?

— Гэта асабiстая справа кожнага. Але я пераканана: «якасць» душы чалавека выяўляецца на знешнасцi, вось пра што варта задумацца. Можна зрабiць пластычную аперацыю — i пры гэтым хадзiць з панiклай галавой i душэўным «хаосам», закамплексаваным... Выбар — за кожным.

— Марыя Георгiеўна, цiкава, а чаму ва ўсiх энцыклапедыях, дакументах значыцца ваш дзень нараджэння 28 лiстапада? Чаму вас «памаладзiлi» на цэлы тыдзень?

— Я нарадзiлася, як мама сказала, 21 лiстапада — на Мiхаiла Архiстрацiга. Даўней жа запамiналi не чыслы нараджэння, а святы. Запiсалi нараджэннем 28-е, пэўна, калi хрысцiлi. Таму дзень нараджэння я святкую двойчы.

Ад усiх прыхiльнiкаў яркага таленту Марыi Захарэвiч — шчыра зычым здароўя, душэўнага ўздыму, шмат цiкавай творчай працы, новых роляў i спектакляў!

Таццяна ПАДАЛЯК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шчырых сяброў i паклоннiкаў Купалаўскага тэатра свята — любiмая актрыса, народная артыстка Беларусi Марыя Захарэвiч адзначае юбiлей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика