Падрасце аплата за праезд на чыгунцы
Святлана БАРЫСЕНКА
З 25 лiстапада кошт прыгараднага праезду павялiчыцца на 22 працэнты. Адна зона будзе каштаваць ужо не 360, а 440 рублёў. Праезд у цягнiках унутрырэспублiканскiх зносiнаў, паводле iнфармацыi пасажырскай службы Беларускай чыгункi, падаражэе на 16 працэнтаў.
Так, пакуль поўны бiлет па маршруту, скажам, Мiнск—Баранавiчы, якi ўключае ў сябе 15 зон, каштуе 5400 рублёў, iльготны — 2700. Адна зона каштавала 360 рублёў, а будзе — 440, значыць, кошт поўнага бiлета стане роўным 6600 рублёў, iльготнага — 3300. Што ж датычыцца павелiчэння аплаты за ўнутрырэспублiканскi праезд, то варта нагадаць, што апошняя падобная змена мела месца 25 лiстапада 2005 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 25 лiстапада кошт прыгараднага праезду павялiчыцца на 22 працэнты. Адна зона будзе каштаваць ужо не 360, а 440 рублёў. Праезд у цягнiках унутрырэспу
|
|