21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускiх кнiг з’яўляецца ўсё больш

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

За дзевяць месяцаў дзяржаўныя выдавецты нашай краiны выпусцiлi 468 назваў кнiг i брашур агульным тыражом 5,3 мiльёна экзэмпляраў. У параўнаннi з леташнiм перыядам дзяржаўныя кнiгавыдаўцы павялiчылi тыраж на палову. Намеснiк мiнiстра iнфармацыi Iгар Лапцёнак выказаў упэўненасць, што павелiчэнне колькасцi друкаванай у Беларусi лiтаратуры — ужо тэндэнцыя. Яна захаваецца i ў будучым. Гэта датычыцца i спецыяльнай лiтаратуры сацыяльнага накiрунку. Напрыклад, кожны год ствараюцца кнiгi для людзей з паслабленым зрокам. Сёлета ўбачаць свет 102 назвы такой лiтаратуры, прынамсi, 14 з якiх будуць выкананы шрыфтам Брайля.

Iгар Лапцёнак расказаў, што ў рэспублiцы зарэгiстравана прыкладна 560 выдавецтваў рознай формы ўласнасцi. Самая буйная недзяржаўная арганiзацыя,«Харвест», выдае больш за 2,5 тысячы назваў у год. Усяго ў краiне за дзевяць месяцаў гэтага года выпушчана 9301 назва агульным тыражом 43,1 мiльёна экзэмпляраў.

На беларускай мове ў 2006 годзе выдадзена 634 назвы лiтаратуры (тыраж склаў 4 мiльёны). Летась, напрыклад, убачылi свет амаль столькi ж назваў. Але вось тыраж беларускiх кнiг сёлета стаў большым на 95 працэнтаў.

Паводле слоў Iгара Лапцёнка, беларускiя выдавецтвы iмкнуцца iсцi поруч з сучаснымi сусветнымi распрацоўкамi. Ужо з’явiўся электронны падручнiк дзяржаўнага выдавецтва «Народная асвета». Да «Геаграфii Беларусi» для 10-га класа на 2006/2007 навучальны год стварылi дадаткова i электронную версiю кнiгi. Акрамя тэкставых матэрыялаў, на ёй можна знайсцi i фотаздымкi, дадатковую iнфармацыю, бiяграфii вучоных.

«Аднак стварэнне электронных версiй кнiг пакуль дастаткова не абаронена на прававым узроўнi. Выпуск лiчбавай лiтаратуры патрабуе даволi значных фiнансавых укладанняў, — падкрэслiў Iгар Лапцёнак. — Электронныя падручнiкi кшталту «Геаграфii Беларусi» будуць распаўсюджвацца ў выпадку, калi на iх будзе iснаваць дзяржаўны заказ».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За дзевяць месяцаў дзяржаўныя выдавецты нашай краiны выпусцiлi 468 назваў кнiг i брашур агульным тыражом 5,3 мiльёна экзэмпляраў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика