«Гаручая» атрута
Iгар ГРЫШЫН
За два тыднi дзевяць жыхароў з вёсак Баяры i Закалюжжа Лагойскага раёна былi шпiталiзаваны ў бальнiцу.
Усiм пацярпелым быў пастаўлены адзiн дыягназ — «востры таксiчны гепатыт». Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, потым высветлiлася, што гэтыя вяскоўцы «пачаставалiся» спiртазмяшчальнай вадкасцю, якую iм рэалiзавала прадпрымальная жыхарка Баяр. Пракуратурай Лагойскага раёна па факту шпiталiзацыi пацярпелых узбуджана крымiнальная справа. А вось у вёсцы Першамайск Салiгорскага раёна праваахоўнiкамi спынены небяспечны для здароўя груз, якi на «Мерседэсе» перавозiлi непрацуючыя жыхары Бабруйска. У машыне пры праверцы было знойдзена 2 тысячы лiтраў спiртазмяшчальнай вадкасцi на агульную суму каля 11 мiльёнаў рублёў: дакументы на тавар адсутнiчалi. Фiгуранты гэтай справы затрыманы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За два тыднi дзевяць жыхароў з вёсак Баяры i Закалюжжа Лагойскага раёна былi шпiталiзаваны ў бальнiцу
|
|