Затрыманы дырэктар шклоўскай папяровай фабрыкi «Спартак» i яго намеснiк
Iлона IВАНОВА
Прэс-група ўпраўлення КДБ па Магiлёўскай вобласцi паведамiла, што 2 лiстапада 2006 года следчы аддзел распачаў крымiнальную справу ў дачыненнi да дырэктара i намеснiка дырэктара ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак». Справа распачата па артыкулу Крымiнальнага кодэкса «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi».
У 2005 годзе прадпрыемства набыло праз фiрму-пасрэднiка за-пасныя часткi для абсталявання, на якiм вырабляецца папера. Паводле паведамлення КДБ, кiраўнiцтва «Спартака» валодала поўнай iнфармацыяй пра рэальны кошт дэталяў, якiя вырабляюцца на ўкраiнскiм заводзе. Аднак па папярэдняй змове з iншымi асобамi прыняла, тым не менш, рашэнне аб заключэннi дамовы на iх пастаўку праз кiргiзскую фiрму. Гэта павялiчыла кошт запчастак у два разы. Сёння дырэктар i яго намеснiк затрыманы i змешчаны ў следчы iзалятар. Працягваюцца следчыя мерапрыемствы, у ходзе якiх давядзецца канчаткова расставiць кропкi над «i» ў гэтай заблытанай справе. Крымiнальны кодэкс прадугледжвае за крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi пазбаўленне волi тэрмiнам ад 5 да 12 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi i пазбаўленне права займаць пэўныя пасады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-група ўпраўлення КДБ па Магiлёўскай вобласцi паведамiла, што 2 лiстапада 2006 года следчы аддзел распачаў крымiнальную справу ў дачыненнi да дырэ
|
|