21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зацiкаўленасць у павелiчэннi ўзаемнага гандлю

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ТУГАРЫН

У Мiнску прайшло пасяджэнне беларуска-кубiнскай сумеснай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву.

Куба, аўтарытэтны член Руху недалучэння, з’яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусi ў Лацiнскай Амерыцы. Тавараабарот у студзенi—вераснi 2006 года ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года вырас на 23,6 працэнта. Беларусь пастаўляе на Кубу прадукцыю машынабудаўнiчага комплексу — грузавыя аўтамабiлi, трактары, рухавiкi, кар’ерныя самазвалы, кузавы для аўтамабiляў, запчасткi, а таксама шыны. Галоўны тавар кубiнскага iмпарту —цукар.

У час работы камiсii ўдалося прааналiзаваць ход выканання рашэнняў папярэдняга пасяджэння, падвесцi вынiкi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва за мiнулы год, намецiць накiрункi яго актывiзацыi на будучыню. Парадак дня пасяджэння ўключаў i абмеркаванне пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння па лiнii мiнiстэрстваў прамысловасцi, сельскай гаспадаркi i харчавання, канцэрнаў «Белнафтахiм» i «Беллегпрам», Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Мiнскага авiярамонтнага завода.

Былi таксама разгледжаны пытаннi фiнансавага i мiжбанкаўскага супрацоўнiцтва i наладжвання прамых кантактаў з беларускiмi экспарцёрамi.

Адным з перспектыўных накiрункаў развiцця эканамiчных сувязяў з’яўляецца медыка-фармацэўтычная i бiялагiчная прамысловасць. Таму размова партнёраў iшла i аб стварэннi ў Беларусi сумеснага прадпрыемства па выпуску вакцын i iмунабiялагiчных прэпаратаў. Таксама былi прадоўжаны перамовы наконт стварэння на Кубе зборачных вытворчасцяў па выпуску трактароў i паўпрычэпаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску прайшло пасяджэнне беларуска-кубiнскай сумеснай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика