АДКБ павiнна вырашыць галоўную задачу — стварэнне рэальна дзеючай адзiнай прасторы бяспекi
АДКБ павiнна вырашыць галоўную задачу — стварэнне рэальна дзеючай адзiнай прасторы бяспекi. Гэта адзначыў сёння кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiкамi дэлегацый, што прымаюць удзел у пасяджэннi Камiтэта сакратароў саветаў бяспекi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Беларускi лiдар звярнуў увагу на ключавыя моманты, якiя павiнны вызначыць здольнасць Арганiзацыi да трансфармацыi ў бок яе далейшага ўмацавання. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Па-першае, гэта гатоўнасць усiх членаў АДКБ без выключэння да вырашэння калектыўных задач па забеспячэнню бяспекi, што стаяць перад Арганiзацыяй у цэлым. Па-другое, пры наяўнасцi цалкам зразумелых нацыянальных iнтарэсаў кожнай дзяржавы павiнен нязменна дзейнiчаць прынцып прыярытэту ў частцы рэалiзацыi прынятых калектыўных рашэнняў. Гэта з’яўляецца краевугольным каменем любой мiжнароднай арганiзацыi. Па-трэцяе, не павiнна быць выбарачнага падыходу пры выкананнi ўступiўшых у сiлу дакументаў, прынятых дзяржавамi — членамi Арганiзацыi». Беларусь ставiць у аснову асноў любога iнтэграцыйнага ўтварэння, цi то СНД, ЕўрАзЭС або АДКБ, прагматычны падыход, нацэлены на развiццё практычнага складальнiка работы. «Гэту прынцыповую пазiцыю Беларусь паслядоўна адстойвае i будзе адстойваць незалежна ад палiтычнай кан’юнктуры i спроб аказання нацiску звонку. Аналагiчную лiнiю наша краiна рэалiзуе i ў перыяд свайго старшынства ў АДКБ», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт падкрэслiў, што як старшыня Савета калектыўнай бяспекi АДКБ ён надае вялiкае значэнне дзейнасцi Камiтэта сакратароў саветаў бяспекi арганiзацыi, што з’яўляецца важным звяном у сiстэме статутных органаў АДКБ. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, у рамках беларускага старшынства ў АДКБ гэта ўжо другое пасяджэнне Камiтэта сакратароў саветаў бяспекi, якое праходзiць у Мiнску. Зацверджаныя на Мiнскай сесii Савета калектыўнай бяспекi прыярытэтныя напрамкi дзейнасцi АДКБ вызначылi даволi шырокае кола задач. Кiраўнiк дзяржавы таксама падкрэслiў, што рэалiзуюцца практычныя крокi па развiццю ўзаемадзеяння АДКБ з мiжнароднымi арганiзацыямi — СНД, ЕўрАзЭС, ШАС, ААН i НАТА. Праведзена пашыраная нарада прадстаўнiкоў дзяржаў — членаў арганiзацыi па пытаннях iнфармацыйнай бяспекi. Акрамя таго, беларускiм бокам распрацаваны план правядзення вучэння па праблематыцы лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi, якая стварылася ў вынiку тэрарыстычнага акта. «Вучэннi намечаны на красавiк 2007 года, i Беларусь пацвярджае сваё запрашэнне прыняць у iм удзел», — адзначыў прэзiдэнт. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АДКБ павiнна вырашыць галоўную задачу — стварэнне рэальна дзеючай адзiнай прасторы бяспекi. Гэта адзначыў сёння кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка |
|