21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускiх дзяцей прышчапляюць французскай вакцынай

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Беларусы, якiя яшчэ толькi збiраюцца зрабiць прышчэпку ад грыпу, могуць не хвалявацца — расiйская процiгрыпозная вакцына «Грыпол», якая нарабiла ў нашых суседзяў сапраўдны перапалох, у нашу краiну не паступала.

— Для правядзення бясплатнай iмунiзацыi асоб высокай рызыкi развiцця постгрыпозных ускладненняў, а таксама асоб з групы высокай рызыкi iнфiцыравання грыпам Мiнiстэрствам аховы здароўя было закуплена сёлета 595 тысяч доз iнакцiвiраванай вакцыны для дарослых расiйскай вытворчасцi (гэта не «Грыпол». — Н.Н.) i каля 200 тысяч доз iнакцiвiраванай французскай грыпознай вакцыны «Ваксiгрып» для дзяцей, — заспакоiла нашых чытачоў намеснiк галоўнага ўрача Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Надзея СЕБУТ. — Паколькi вакцына для дарослых паступiла ў Беларусь раней за дзiцячую, то на сёння мы прышчапiлi ўжо больш за палову «дарослага» кантынгенту ад запланаванага. Нiякiх трывожных сiгналаў аб выяўленнi нейкiх пабочных эфектаў пры прымяненнi вакцыны да нас не паступала. Усе вакцыны мы набываем толькi на тэндарнай аснове, пры гэтым бярэцца пад увагу бяспечнасць вакцыны, яе эфектыўнасць i цэнавы фактар. Французская вакцына «Ваксiгрып», якой мы прышчапляем нашых дзяцей ужо не першы год, адпавядае ўсiм гэтым патрабаванням. Яна не ўтрымлiвае жывых вiрусаў, вызначаецца высокай ступенню ачысткi i добра пераносiцца. Процiпаказаннем для прышчэпкi з’яўляецца наяўнасць алергii на курыныя яйкi, паколькi вiрусы для вакцыны вырошчваюцца на курыных эмбрыёнах, а таксама павышаная тэмпература цела. Апошнi фактар, дарэчы, з’яўляецца процiпаказаннем для любой прышчэпкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы, якiя яшчэ толькi збiраюцца зрабiць прышчэпку ад грыпу, могуць не хвалявацца — расiйская процiгрыпозная вакцына «Грыпол», якая нарабiла ў наш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика