Дзiцячыя кардыяхiрургi ўзялi «новую вышыню»
Надзея НIКАЛАЕВА
Першая ў Беларусi аперацыя па эндаваскулярнай аклюзii мышачнага дэфекту мiжжалудачкавай перагародкi была зроблена на сэрцы двухгадовай дзяўчынкi ўрачамi Рэспублiканскага дзiцячага кардыяхiрургiчнага цэнтра. Правядзенне такiх аперацый стала магчымым дзякуючы ўвядзенню ў эксплуатацыю ў кардыяхiрургiчным цэнтры навейшага ангiя графiчнага абсталявання. Сёння ўжо можна сцвярджаць, што аперацыя прайшла паспяхова. Пры кантрольным абследаваннi спецыялiсты канстатавалi лiквiдацыю мышачнага дэфекту. Маленькая пацыентка пакiнула сцены бальнiчнай установы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая ў Беларусi аперацыя па эндаваскулярнай аклюзii мышачнага дэфекту мiжжалудачкавай перагародкi была зроблена на сэрцы двухгадовай дзяўчынкi |
|