21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПIЛА

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

ПРОСТЫЯ РЭЧЫ

У старажытнасцi людзям даводзiлася без гэтай простай рэчы цяжка. Славутыя рускiя Кiжы, старыя драўляныя забудовы на Беларусi, калi i ўзводзiлiся без нiводнага цвiка, але да паслуг будаўнiкоў былi ўжо i пiла, i сякера. Хоць дзе-небудзь у глухой вёсачцы, дзе многiя будынкi хат, iншых гаспадарчых пабудоў не перавезены на новае месца жыхарства, не знесены яшчэ, можна сустрэць старыя пасiвелыя зрубы, у якiх канцы бёрнаў не апiленыя, а адсечаныя сякерай.

Паводле археалагiчных знаходак, першая нажоўка на Беларусi з’явiлася ў Х стагоддзi. На гродзенскiм замчышчы знойдзена двуручная цяслярская пiла, якая датуецца ХIV стагоддзем. Ну а пiлы ў сучасным iх выглядзе з легiраванымi пласцiнамi цi дыскамi пачалi з’яўляцца ў другой палове ХIХ стагоддзя. Пiлы выкарыстоўвалi i выкарыстоўваюць для распiлоўкi найперш дрэва, але ж «прагрызаюць» яны i мiнеральныя пароды, i метал.

За стагоддзi карыстання гэтай простай рэччу чалавек прыдумаў не так i шмат мадыфiкацый пiлы — нажоўка, лучковая, цяслярская, падоўжаная, для прапiльвання пазоў (яе вобразна называлi «лiсiчкай» альбо «белачкай»). Iснаваў своеасаблiвы адыходны промысел, калi сяляне ад беззямелля, а то i не ў гарачую вясковую пару наймалiся на распiлоўку. Калi бёрны распiльвалiся падоўжанай пiлой на дошкi, брусы, дылi, то такiх работнiкаў называлi раней «трачамi». Гэта работа была на вышынi, на спецыяльных казлах, патрабавала большага спрыту, лепш i цанiлася.

Пра цану распiлоўкi. Помнiце, у рамане рускага празаiка Вячаслава Шышкова «Угрюм-река», у сiбiрскае сяло Разбой (назва якая) прыбывае параход з золатаздабывальнiкамi. Пачынаецца п’яная вакханалiя, панажоўшчына. На пастой да мясцовага жыхара прыходзiць удачлiвы спiртанос i золатаскупшчык. А паколькi ён пры вялiкiх грашах — межаў яго пыхi няма. Ён не жадае заходзiць у хату праз старыя дзверы. I на месцы акна сыны гаспадара выразаюць яму новыя. Пiла ў iх руках так i звiнiць — аплата будзе купецкая.

У дзяцiнстве мы вельмi рана прывыкалi да пiлы, найперш нажоўкi. Крамныя цацкi бацькам былi не па кiшэнi, таму бралiся за справу самi. Адпiлiць ад жэрдкi калёсы-качулкi для самаробнага аўтамабiля, выпiлiць з нарыхтаванай бацькам для гаспадаркi дошкi вiнтоўку — тут без пiлы не абысцiся. А ў школьныя гады для нашага пакалення незаменным быў лобзiк. Яго меў практычна кожны хлапчук. Простая i недарагая рэч, а якiя толькi ўзоры iм не выпiльвалiся з фанеры! Малюнкi-калькi найбольш прыгожых узораў лiчылiся вялiкай каштоўнасцю. Былi свае хiтрыкi ў падаўжэннi службы лобзiкавых пiлак, падборы фанеры для скрыначак i ларцоў. Цяпер такога захаплення няма, увогуле нешта не бачыцца ў руках прадстаўнiкоў цяперашняга юнага пакалення нi лобзiкаў, нi iншых прылад, з дапамогай якiх нешта можна было б выштукаваць. Iншы час, iншыя захапленнi. I гэта зусiм няблага.

Наш зямляк паэт Уладзiмiр Дубоўка па волi лёсу дваццаць гадоў правёў у Сiбiры. Засвоiў шмат рабочых спецыяльнасцяў, не па сваёй волi, зразумела. Але гэта дапамагло яму выжыць у тых суровых умовах. У яго ўспамiнах ёсць такiя радкi: «Жыў я на Далёкiм Усходзе. Траляваў з тайгi бярвенне на тартак». Напiсана сцiпла, сухавата. Так, на тартаку бярвенне тады распрацоўвалася ўжо механiчнымi пiламi, цыркуляркамi. А вось нарыхтоўку лесу ў тайзе вялi дзедаўскiм спосабам: двуручная пiла ды сякера. Гэта ўжо потым, калi мiнулiся сталiнскiя часы з iх залiшкам таннай рабочай сiлы, на лесараспрацоўках сталi з’яўляцца бензапiлы. Былi яны, вiдаць, адной маркi — «Дружба». Давялося не раз трымаць такiя пiлы ў руках. Пiлiла якраз яна сама, але ж важыла столькi, што за гадзiну работы рукi з непрывычкi абрывала. Толькi дужы, уцягнуты ў работу мужчына мог спакойна адпрацаваць з «Дружбай» у руках цэлую змену. Сёння i гэта тэхнiка ўжо рарытэт, калi i захоўваецца ў якога дбайнага гаспадара, то толькi не для пастаяннай працы, для рэдкага i непрацяглага выкарыстання. Сёння царуюць, калi можна так сказаць, бензапiлы шведскiя, фiнскiя, нямецкiя... Лёгкiя, з высокiмi абаротамi, эканамiчныя. У маiм райцэнтры Паставы, ды вiдаць, так i паўсюль, склалася своеасаблiвая гiльдыя пiльшчыкаў дроў. Прывязе чалавек сабе пачку цi дзве. Трэба спарадкаваць. А пiльшчык ужо тут як тут. Ён жа iдзе па вулiцах i бачыць, у якiх дварышчах ляжаць дровы. Некалькi гадзiн працы са «шведкай» — дровы папiленыя. Толькi шчапай ды сушы.

Але вернемся да тартака. Назва гучная, не ўсiм ужо зразумелая. Гэта лесапiльны завод, заводзiк будзе, напэўна, дакладна. Калi з’явiлася назва, буйной лесаперапрацоўкi яшчэ не было. У другога нашага земляка Максiма Танка чытаем:

Сiпата гудкi застагналi спрасоння

Пад звон цыркулярак

блiзкiх тартакоў.

У майго бацькi ў свой час быў свой маленькi тартачочак. Самаробны дрэваапрацоўчы станок, ад трохфазнай лiнii сiлкавання, на якiм можна было не толькi распiлоўваць, запiльваць, абразаць, але абрабляць дошкi разнастайнымi фрэзамi, шарошкамi, як ён гаварыў. А аднойчы, калi будавалi лазню, вырашыў ён абысцiся без прамысловага тартака, вырабiць у дварышчы свой. Выцягнулi станок, паставiлi на яго самую вялiкую — больш за метр дыяметрам пiлу. Да станка прыладзiлi з двух бакоў насцiлы для падачы бярна i прыёму распiленых дошак, калаўрот, каб гэта бярно падцягваць да пiлы. I распусцiлi новы лес на патрэбныя нам матэрыялы — дылi, дошкi.

Такiх станкоў i такiх пiл ужо многiя дзесяцiгоддзi шмат у прыватным карыстаннi правiнцыялаў. Самаробныя, купленыя, яны дапамагаюць гаспадарам займацца дрэваапрацоўкай прама ў хляве, гаражы, на дачы. Але ў апошняе дзесяцiгоддзе ў Паставах i раёне ўзнiкаюць, дзейнiчаюць, часам прагараюць, зноў узнiкаюць невялiкiя лесапiлкi i дрэваапрацоўчыя цэхi. Галоўная праблема ў iх гаспадароў — атрыманне лiцэнзiй на лесавысечку, лесаапрацоўку. А вырабляюць самае нескладанае — дошкi, брусы... Не гатовую прадукцыю з дрэва, а як бы паўфабрыкаты, а то i проста сыравiну для далейшай апрацоўкi. Ёсць, праўда, у гэтай справе адно выключэнне.

Паставы — як ваенны гарадок, аж з коптарам быў насычаны вайсковымi часцямi i вайскоўцамi. Калi гэтыя палкi былi выведзены, многiя былыя афiцэры i прапаршчыкi засталiся без справы. Большасць мела выслугу, пенсiйнае забеспячэнне. Але ж усе яшчэ маладыя, трэба шукаць занятак. Вось група адстаўнiкоў у прыватным гаражы i наладзiла апрацоўку драўнiны. Гараж невялiкi, ды i станкi напачатку былi старыя, спiсаныя. Але справа пайшла, у многiм дзякуючы iнiцыятыве i разваротлiвасцi яе завадатара Анатоля Бабiчава. Пра тое, як яна развiвалася ў апошнi час сведчыць хоць бы тое, што прыватнае прадпрыемства «Пастаўскi мэблевы цэнтр» мае сёння не адно вытворчае памяшканне (усё ў тым жа былым ваенным гарадку), на iм працуе больш за 600 чалавек. А дзверы, вырабляемыя тут, карыстаюцца попытам за межамi Беларусi. Тут ужо стаяць не старыя цыркуляркi ды дрэваапрацоўчыя станкi. Абсталяванне самае сучаснае. Часам закупляецца прама на мiжнародных кiрмашах.

А ёсць жа ў беларускай мове яшчэ адно значэнне слова пiла. Так кажуць пра чалавека, часцей жанчыну, якая грызе мужа, хатнiх. Грызе без асаблiвых усплескаў, лаянкi. Але настойлiва i балюча, як сапраўдная пiла, з вострымi, наточанымi зубамi. Жыццё ёсць жыццё.


Вiцебская вобласць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У старажытнасцi людзям даводзiлася без гэтай простай рэчы цяжка. Славутыя рускiя Кiжы, старыя драўляныя забудовы на Беларусi, калi i ўзводзiлiся без н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика