21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кардынал Свёнтэк узнагароджаны Ордэнам Ганаровага Легiёна

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэзiдэнт Французскай Рэспублiкi спадар Жак Шырак надаў Кардыналу Казiмiру Свёнтэку званне Камандора нацыянальнага ордэна Ганаровага легiёна. Гэта адна з дзвюх вышэйшых узнагарод Францыi, яна прысуджана чалавеку, падкрэслiла Пасольства Францыi ў Рэспублiцы Беларусь, якi ў вачах французскiх грамадзян увасабляе сабой гiсторыю беларускага народа апошнiх сямiдзесяцi гадоў.

Цырымонiя ўзнагароджання адбылася ўвечары 23 верасня ў загараднай рэзiдэнцыi Пасла Францыi ў Беларусi. На ёй прысутнiчалi прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй, у тым лiку былы Пасол Францыi, прадстаўнiкi Касцёла i журналiсты.

— Ваша Святасць ведае, што ў маёй краiне царква i дзяржава iснуюць асобна, — сказаў у сваёй прамове спадар Стэфан Шмялеўскi, Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Францыi ў Рэспублiцы Беларусь. — Французскай Рэспублiцы не трэба нi ацэньваць, нi аспрэчваць заслугi ў якасцi пастара ў дачыненнi да каталiцкай веры: адказнасць, ускладзеная на Вас рымскай Царквой, пасада, якую Вы там займаеце, званне «Сведка веры», якiм Вы былi адзначаны Папам Янам Паўлам II, гавораць самi за сябе. Але Францыя, у жаданнi падарыць беларускiм людзям знак прызнання i падтрымкi, вырашыла, што Ваша Святасць, як нiхто iншы, увасабляе сабой пакуты, якiя перажыў гэты народ у XX стагоддзi... Менавiта праз Вас мая краiна прысвячае беларускiм людзям гэтае сведчанне павагi.

Ордэн Ганаровага Легiёна — вышэйшая вайсковая i цывiльная ўзнагарода Францыi. Ён быў заснаваны ў 1802 годзе Напалеонам Банапартам, якi стаў першым яго кавалерам, дзеля ўзнагароды цывiльных i вайсковых асоб за выдатныя заслугi перад нацыяй у мiрны i ваенны час. Ордэн — не проста адметны знак, але i арганiзацыя ўзнагароджаных кавалераў. Узначальвае Ордэн Вялiкi Магiстр, якiм аўтаматычна робiцца Прэзiдэнт Францыi. Ордэн мае пяць ступеняў — кавалер, афiцэр, камандор, вышэйшы афiцэр i кавалер Вялiкага крыжа, якi прызначаецца за выключныя заслугi.

Сярод кавалераў розных ступеняў Ордэна — знакамiты iнжынер Эйфель, аўтар двух самых вядомых манументаў — Эйфелевай вежы ў Парыжы i статуi Свабоды ў Нью-Йорку, замежныя грамадзяне: немка Марта Рышэ — першая жанчына, якая атрымала ў 1913 годзе лiцэнзiю пiлота, расiяне Мсцiслаў Растраповiч, Галiна Вiшнеўская, Мая Плiсецкая. У 1998 годзе званне Камандора Ордэна было нададзена Кардыналу Рацынгеру, сённяшняму Папе Бенедыкту XVI.

— Высокая ўзнагарода, якой сёння мяне адзначыла Французская Рэспублiка, — сказаў пасля атрымання залатога камандорскага крыжа Кардынал Свёнтэк, — прымаецца мной з тым самым пачуццём, з якiм яна ўручалася: як сведчанне павагi i абавязку беларускаму народу i яго лёсу... Беларускi народ, атрымаўшы праз мяне гэтую ўзнагароду, на самай справе дастойны падтрымкi i захаплення, якiмi Францыя яго шчодра адарыла за яго мужнасць i годнасць, з якой ён сiлiўся i сiлiцца сёння выжыць у якасцi асобнай нацыi.

Казiмiр Свёнтэк нарадзiўся ў 1914 годзе ў эстонскiм горадзе Валга. У Беларусь ён упершыню прыехаў у 1939 годзе. У тым жа годзе быў арыштаваны савецкiмi ўладамi i прыгавораны да смяротнага пакарання. Пасля вызвалення ў 1954 годзе служыў у кафедральным саборы ў Пiнску. У чэрвенi гэтага года Кардынал правёў апошняе набажэнства ў якасцi Кiраўнiка Рыма-Каталiцкага Касцёла ў Беларусi — Папа задаволiў яго прашэнне аб адстаўцы ў сувязi са сталым узростам. Зараз Кардынал працягвае ўзначальваць Пiнскую дыяцэзiю.

Кардынал Казiмiр Свёнтэк стаў першым i пакуль адзiным грамадзянiнам Беларусi, якому прысвоена званне Камандора Ганаровага Легiёна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Французскай Рэспублiкi спадар Жак Шырак надаў Кардыналу Казiмiру Свёнтэку званне Камандора нацыянальнага ордэна Ганаровага легiёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика