21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Не зайздросцiм мы яму...» Не зайздросцiм? А чаму?

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто каго?

З кiм павядзешся... Прывыклi чытачы да таго, што, лiчы, кожны конкурсны агляд з байкi пачынаецца, i самi туды ж: спачатку — «Добры дзень, дарагая «Звязда!», а потым... «Паглядзеў на новы здымак, — пiша, прынамсi, сп. Старых з Гомеля, — i анекдот прыгадаў. Вясковец адзiн прыпынiўся ля суседскага плоту, на падворак зiрнуў i пытае: Мiкола, ты што гэта робiш? — Ды дровы сяку. — А чаму, брат, седзячы? — Лежачы спрабаваў... Нязручна».



У такога ж, з дазволу, «гаспадара» неяк запыталiся: што ён болей любiць — есцi цi на цёплай печы ляжаць? Ведаеце, што ён адказаў? Правiльна: есцi, лежачы.


Гэты (са здымка), ляжыць. Але ж, як быццам не есць? Дык, мо, тады i не гультай?

Так... Слабенькi ўраджай

Мае гэты дачнiк.

Вось народ i разважай —

Лодар? Цi няўдачнiк? —

прапануе Юрый Вiнаградаў з Бабруйска. А чытачы — нiколi не супраць. Няўдачнiк, лiчыць Валянцiна Гудачкова з Жыткавiчаў, бо

Шчыраваў жа — як нiколi!

Думаў: бульбы — будзе ўволю!

Прытамiўся небарака!..

А ўраджаю — кот наплакаў.

Чаму так атрымалася, аўтарка не пiша — не аналiзуе промахi, не робiць высноў. Здагадваецца, вiдаць, што гэта — iншыя зробяць. Ды тая ж Яўгенiя Шыбут з в. Руднае Капыльскага раёна:

Угнаенняў — не ўнёс,

Тукаў — не дабавiў...

Лебяда iшла ў рост,

Жук на градках правiў...

I не першы ж год жыве,

А таго не знае:

Што ў зямлю, брат, укладзеш,

Тое й атрымаеш!

Нiчога не ўклаў? То ляжы цяпер, разглядай, гэты, з дазволу сказаць, кукiш. Ды добра яшчэ, што вокам «узброеным»:

Жук той, каларадскi,

Добра «дапамог»:

Каб не акуляры, —

Думаў бы гарох! —

заўважае (услед за мужыком) Уладзiмiр Лясун з в. Каменны Барок Бярэзiнскага раёна.

Пра што яшчэ варта б мужыку падумаць, дык пра тое, як зрабiць, каб падобнага ўраджаю — налета не было. Працаваць больш? Так, але гэтага мала — добра б яшчэ i веды прылажыць.

Тут — няўдалы быў гатунак

Трэба б нешта новае...

Адшукаю сам ратунак!

Вось... Ляжу... Скрыжоўваю, —

пiша пра «бульбавода» Iрына Гутар з Пастаў.

Што атрымаецца ў яго, — нiхто не ведае. Хоць здагадвацца можна: у наступную восень разорвае градкi, а там...

Што за дзiва, за прывiд?

Скуль узяўся гэты вiд?

Жук — не з’еў...

Дажджом не згiнуў.

Мо, трансген мне

хто падкiнуў? —

разам з «вынаходнiкам» гадае Любоў Чыгрынава з в. Забалацце Вiлейскага раёна. Пятру ж Звягiнцаву з Кiраўска даспадобы i гэты:

Хоць звалюся ў баразну,

Ды сваё — усё ж вазьму:

Тут — рэкордны ўраджай!

Дзе той Гiнэс? Прыязджай!

А вось Вольга Дзмiтрава з Гомеля лiчыць, што падобнымi здабыткамi хвалiцца сорамна. Тут наадварот падстава для думак, для клопату:

Паўзагона разараў, —

Каша бульбы не набраў.

Калi i далей гэтак пойдзе,

Яго ў зiмку й голад знойдзе?

Што тады? Чарговае выйсце. З канверта. Ад Уладзiмiра Томкавiча з Вiлейкi. Голас «за кадрам»:

— Бацька, скажы,

ты каго там ўгледзеў?

— Жук з Каларада...

Дзiвiцеся, дзецi!

Жонка да мужа:

— Яшчэ паляжыш, —

I на зiму да бацькоў паляцiш!

А каб, крый Бог, такога не здарылася, рашыў чалавек (мяркуюць, прынамсi, мiнчане Астроўскiя), дакладна ўсё разлiчыць. Але ж спачатку:

Не зайздросцiм мы яму,

Не зайздросцiм вось чаму:

Бульбу лiчыць,

каб хапiла

Усёй сям’i, на ўсю зiму.

Больш за тое:

Тут, людцы, бяда такая...

Што й рабiць, ён сам не знае,

Бо патрэбна ж мужыку

Бульбы даць i Клешчуку!

Во... А вы думаеце, што ён там вылiчвае? Горшую выбiрае! Цi наадварот? Лепшую? Каб яшчэ i на рынак...

Падлiчы i запiшы,

Колькi бульбак у кашы

I дазнаешся тады,

Што ўтаргуеш за «труды», —

раiць мужыку Раiса Васiльева з Гомеля.

А наогул, падсумоўваючы...

Iдзе жыццё на роўнай ноце

I па здымках жа вiдаць:

Што да баб, — заўжды ў рабоце,

Мужыкi ж — усё ляжаць,

— заўважае Валянцiна Гудачкова.

Абяцанкi, абяцанкi:

Будзе трактар, будзе конь...

Як саджалi, так капаем —

Там — рыдлёўкай, тут рукой,

— канстатуе Iрына Гутар.

Каб не быў ты прынцыповы,

Тут стаяў бы

трактар новы.

Так... Ляжы,

чакай паўдня

Захудалага каня, —

спачувае чалавеку Любоў Чыгрынава.

Не засталася па-за ўвагай i яшчэ адна вельмi актуальная тэма — узаемаадносiны зяця i цешчы:

На прарыў

прыехаў зяць —

Цешчы бульбачку

капаць.

Ды за чарку ухапiўся.

Пяць хвiлiн

i з ног звалiўся, —

пiша пра яго Вальдэмара Альбертаўна Шышко з в. Навасёлкi Пастаўскага раёна. Што далей? Ды не пазайздросцiш, лiчыць муж яе Валерый Гаўрыш:

Думу думае той зяць:

Як усiх усцешыць?

Што з каша ў сталiцу ўзяць?

Што пакiнуць цешчы?

Калi ж з гэтым, з выбарам, праблемы няма, то (аптымiстычна заўважае сп. Лясун з Бярэзiншчыны):

Хто сказаў, што ў вёсцы цяжка?!

Гэта, людцы, усё хлусня!

Чарку выпiў, паваляўся,

Там, глядзiш, i ў Мiнск пара, —

Прычым не на нейкай там электрычцы цi аўтобусе, — iншамарку цешча купiла. Дагадзiла, думаеце? Не.

Не зайздрошчу я яму,

Не зайздрошчу вось чаму:

Усе дакопкi мочаць зранку,

А яму — круцiць баранку, —

пiша (пра героя здымка? пра вас? пра сябе?) сп. Астроўскi з Мiнска. Завяршыць жа гэты агляд хочацца прыгожай, мудрай, хоць, на жаль, i пазаконкурснай (з-за вялiкiх памераў) байкай:

Прыязджаў да цешчы зяць —

Трэба ж бульбачку капаць.

Цешча зяця шкадавала,

Поўну чарку налiвала...

Толькi штосьцi, пасля чаркi,

Не такi зяцёк стаў шпаркi:

Як ступiў у баразну,

Кош пад плечы i... заснуў.

...Ну а вывад просты ўрэшце

(I для зяця, i для цешчы):

Перад тым, як працаваць,

Нельга ў чаркi налiваць.

Вiлы ў рукi, ногi — у боты.

А святкуй — як «здаў работу»! —

вучыць Пятро Звягiнцаў з Кiраўска. Хто за, як кажуць? Усе? То няхай яно так i будзе! Сёння, заўтра i заўжды. Мы ж на развiтанне павiнны яшчэ адну справу зрабiць — ацанiць тое, што было: у сэнсе вынiкi папярэдняга этапу. I так — пераможцамi яго, па меркаванню вялiкага чытацкага журы, сталi Вiктар Федарака са Скiдаля, Пятро Звягiнцаў з Кiраўска, гамяльчане Мiкалай Старых i Вольга Дзмiтрава, Валянцiна Гiрвель з Пастаў. Яшчэ двое яе землякоў — Кацярына Раманенкава i Валерый Гаўрыш — набралi, так бы мовiць, аднолькавую колькасць балаў. Маленькае рэдакцыйнае журы, доўга павагаўшыся, паспрачаўшыся, перавагу аддало дзяўчынцы, дэбютантцы, Кацярыне Раманенкавай. Каб яшчэ раз i ёй, i iншым сказаць: спрабуйце, пiшыце — у вас атрымаецца!

Фота (яно ж новае хатняе заданне) дадаецца.

Валянцiна ДОЎНАР.






 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З кiм павядзешся... Прывыклi чытачы да таго, што, лiчы, кожны конкурсны агляд з байкi пачынаецца, i самi туды ж: спачатку — «Добры дзень, дарагая «Звя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика