Малочны рэйтынг
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Малочны рынак вельмi перспектыўны, паколькi адпаведная прадукцыя — аснова «харчовага кошыка» цi не кожнага спажыўца. Сёння адбываецца сапраўднае адраджэнне малочнай жывёлагадоўлi.
Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, па вынiках мiнулага года рэнтабельнасць вытворчасцi малака склала 16 працэнтаў. Адчувальна павялiчваюцца аб’ёмы вытворчасцi — на працягу апошнiх чатырох гадоў агульны паказчык узрос з 3 да 4,1 мiльёна тон. Летась «вал» пабольшыўся на 16 працэнтаў. Сярэднi надой малака ад каровы склаў 3,6 тысячы лiтраў. Такiх вынiкаў у аграпрамысловым комплексе не дасягалi нават за савецкiм часам. На еўрапейскiм узроўнi Вялiкую частку агульнага паказчыка стабiльна забяспечваюць гаспадаркi Мiнскай вобласцi. Летась у цэнтральным рэгiёне было выраблена 1,126 мiльёна тон малака (на 188 тыс. тон больш, чым у 2004 годзе) — гэта 27 працэнтаў ад усяго аб’ёму вытворчасцi. Дарэчы, такi ўзровень трымаецца i сёлета. Сельгаспрадпрыемствы Мiншчыны — асноўныя пастаўшчыкi харчавання для патрэб жыхароў сталiцы. На працягу мiнулага года ў Мiнск паступiла 346,4 тыс. тон малака (62,2 працэнта ад агульнага аб’ёму спажывання). — Iснуе абласная праграма «Малако», яна паспяхова выконваецца, — адзначае намеснiк старшынi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама Аляксандр ЛАПОТКА. — Усе раёны дынамiчна нарошчваюць аб’ёмы вытворчасцi. Прычым найбольшымi тэмпамi развiваецца малочны накiрунак там, дзе раней вынiкi былi не лепшыя. Так, з пачатку гэтага года самы вялiкi прырост па «валу» (на 14 працэнтаў i вышэй) быў дасягнуты ў Дзяржынскiм, Барысаўскiм, Крупскiм i Уздзенскiм раёнах. Перад вобласцю была пастаўлена надзвычай сур’ёзная задача — па вынiках года сярэднi надой малака ад каровы павiнен скласцi каля 5 тысяч лiтраў. Валавая вытворчасць малака ў цэнтральным рэгiёне месяц таму перавысiла 1 мiльён тон. Прычым гэтая мяжа пакарылася жывёлаводам Мiншчыны на месяц раней, чым летась. 103 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Мiншчыны надаiлi больш чым па 4 тыс. лiтраў. Плануецца, што да канца года ўзроўню 4 тыс. лiтраў дасягнуць 250—260 гаспадарак (летась — 180). На шэрагу фермаў (у агракамбiнатах «Сноў», «Ждановiчы») ужо па вынiках 9 месяцаў сярэднi надой дасягнуў 7 тысяч лiтраў. «Грашовая» справа На зiмоўку закладзена дастатковая колькасць кармоў. Апошнiм часам значна павялiчаны плошчы пад кукурузу. Дарэчы, падчас кармлення i ўтрымання кароў у цэнтральным рэгiёне шырока прымяняецца замежны вопыт. Пры «харчаваннi» жывёлу раздзяляюць па фiзiялагiчных групах — у кожнай свой рацыён. На Мiншчыне ствараюцца пашы iнтэнсiўнага тыпу (з разлiку 20 сотак на карову) — высяваецца спецыяльны шматкампанентны набор траў. Змяняецца i сама «схема выгану». Калi раней статак пасвiўся на пэўнай адлегласцi ад фермы, то зараз пашы размяшчаюць пераважна каля МТФ. На долю гаспадарак Случчыны прыпадае 9,4 працэнта аб’ёму валавой вытворчасцi малака Мiнскай вобласцi. Па вынiках мiнулага года гэты раён стаў першым па «валу» ў рэспублiцы — тут атрымалi 116 тысяч тон. Сёлета гэтыя гаспадаркi сваё лiдарства ўпэўнена ўтрымлiваюць. — Вытворчасць малака адбываецца на прамысловай аснове, — адзначае першы намеснiк начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Слуцкага райвыканкама Уладзiмiр ЛЕШЧАНКА. — Iмкнёмся механiзаваць працэс — набылi 10 раздатчыкаў кармоў, хутка яшчэ 6 купiм. Будуюцца i сучасныя даiльныя залы. Малаком выгадна займацца — летась рэнтабельнасць гэтай вытворчасцi склала больш чым 20 працэнтаў, агульны прыбытак — 5 мiльярдаў рублёў. «У горад нi за што не паеду» Пасля завяршэння рэканструкцыi малочна-таварных фермаў у адкрытым ацыянерным таварыстве «Крывая града» значна зменшылася колькасць абслуговага персаналу. Напрыклад, замест чатырох даярак на МТФ цяпер з усiм статкам паспяхова спраўляюцца дзве. I вынiкi нядрэнныя маюць — паводле слоў галоўнага заатэхнiка ААТ «Крывая града» Аляксандры Назарчук, сярэднi надой малака ад каровы сёлета павiнен скласцi 6,3 тысячы лiтраў. З кармамi праблем не будзе, паколькi на зiмоўку плануецца закласцi 1,5-гадовы запас. Ды i па якасцi малака нiякiх нараканняў не ўзнiкае — за мiнулы месяц 98 працэнтаў «белага золата» на Слуцкi сыраробны камбiнат здадзена вышэйшым гатункам. — Людзi iмкнуцца працаваць лепш, — лiчыць загадчыца малочна-таварнай фермы № 2 ААТ «Крывая града» Жанна ДУБОВIК. — З выплатай заробкаў нiякiх затрымак не ўзнiкае. — А што, раней несвоечасова разлiчвалiся? — Гадоў пяць—сем таму людзi па некалькi месяцаў запар грошай не атрымлiвалi. Даводзiлася ледзь не «з боем» свае заробкi «выбiваць». Цяпер стала намнога лягчэй жыць. У вёсцы будуецца шмат жылля. Напрыклад, у Падлессi цэлы пасёлак з’явiўся — узвялi адразу 20 домiкаў. Тут ёсць уся неабходная сацыяльная iнфраструктура: школа, дзiцячы садок, гандлёвы цэнтр, сталовая. Як адзначыў галоўны заатэхнiк сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Падлессе-2003» Iван МIХАЙЛОЎСКI, укараняюцца самыя прагрэсiўныя методыкi — без прымянення ручной працы. «Ёсць усе ўмовы, каб прываблiваць людзей да нас у гаспадарку», — падкрэслiў спецыялiст. У СВК «Падлессе-2003» многiя просяцца на работу — перш за ўсё гэта жыхары з суседнiх раёнаў (Салiгорскага, Лунiнецкага). Працаваць тут становiцца прэстыжна. — Я нядаўна вялiкi, утульны дом атрымала, — кажа даярка Тамара ХАРОШКА. — У iм ёсць усе патрэбныя камунiкацыi, а налета, як абяцаюць, павiнны i прыродны газ падвесцi. Я ў свой час вучылася на зборшчыка мiкрасхем у Маладзечне, пасля працавала ў сталiцы. Аднак лёс склаўся так, што, у рэшце рэшт, у вёску вярнулася. I не шкадую. Зарабляю добрыя грошы (i па мiльёну рублёў у месяц выходзiць), ёсць жыллё, так што ў горад нi за што не паеду... Слуцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малочны рынак вельмi перспектыўны, паколькi адпаведная прадукцыя — аснова «харчовага кошыка» цi не кожнага спажыўца. Сёння адбываецца сапраўднае адрад |
|