Воз крануўся...Пасля пiсьма Мы жывём у дамах «з усiмi выгодамi» — мала таго, што яны на дварэ, дык яшчэ i ў гэтакiм стане... Комiны не чышчаныя i бурацца, да калонкi, дзе набiраем ваду, не падысцi — утварылася вялiзная ямiна, кантэйнеры для смецця перапоўненыя. А самае прыкрае, што пры гэтым плата за кватэры расце. Прычым працэнтаў на 15—20. Звярталiся мы ў сваё домакiраўнiцтва, нам абяцалi разабрацца, навесцi парадак, але воз, як кажуць, i зараз там, — пiсалi ў «Звязду» сп. Лобач, Даўгала, Кулiкоўская i iншыя жыхары дамоў №№ 4 i 6 па вулiцы Вакзальнай у пасёлку Негарэлае Дзяржынскага раёна.Лiст па просьбе рэдакцыi быў разгледжаны кiраўнiцтвам Беларускай чыгункi. Пасля чаго, як паведамiў яе галоўны iнжынер сп. Шубадзёраў, выкананы работы па рамонту i прачыстцы дымаходаў, туалетаў i смеццезборнiкаў, засыпана яма каля калонкi. За памылку, дапушчаную пры разлiках аплаты за паслугi, выконваючай абавязкi бухгалтара знiжаны памер прэмii, зроблены пераразлiк. Да таго ж — калектыўная заява жыхароў разгледжана на аператыўнай нарадзе: «кiраўнiцтву Мiнскай дыстанцыi грамадзянскiх збудаванняў даручана ўзмацнiць кантроль за работай асоб, адказных за разгляд зваротаў грамадзян, забяспечыць iнфармаванне жыльцоў падведамаснага фонду па пытаннях налiчэння аплаты жыллёва-камунальных паслуг». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у дамах «з усiмi выгодамi» — мала таго, што яны на дварэ, дык яшчэ i ў гэтакiм стане... Комiны не чышчаныя i бурацца, да калонкi, дзе набiрае
|
|