«Наслаждение» ў шакаладзе
Iнга МIНДАЛЁВА
Прыхiльнiкаў здаровага i адначасова смачнага харчавання кампанiя «Савушкин продукт» парадавала тварожнай навiнкай — дэсертнай пастай з фруктовымi напаўняльнiкамi «Наслаждение», аблiтай шакаладам, аналагаў якой сярод айчыннай прадукцыi няма.
Вырабляецца гэты ласунак на базе кварка — мяккага тварагу, атрыманага з прымяненнем найноўшага метаду сепарыравання. Летам гэтага года на прадпрыемстве была запушчана профiльная лiнiя фiрмы «Вестфалiя» менавiта па вырабу кварка, што дало магчымасць пашырыць асартымент «Савушкина» «Творожком Нежный», тварожнай закусачнай пастай «На хлебушек» з некалькiмi смакавымi дабаўкамi, дзiцячай пастай «Монтик» з вiтамiнамi i кавалачкамi фруктаў, дэсертнай пастай «Наслаждение» з рознымi фруктовымi напаўняльнiкамi, а цяпер — i з шакаладам. Кварк — мяккi аднародны тварог, якi вылучаецца высокай засваяльнасцю, утрымлiвае паўнацэнны бялок, кальцый i фосфар. Акрамя навiнак на аснове кварка, сёлета «Савушкин продукт» прапанаваў пакупнiкам шэраг смачных прадуктаў: напiтак ёгуртны з сокам «Актив Стиль», ёгуртны мус «Аэромусс» «Кефирчик» з агурком i кропам, масла «Вологодское», масла «Савушкино золото». У лiстападзе гэтага года 5-гадовы юбiлей адзначае гандлёвая марка «Савушкин продукт», а само прадпрыемства ў канцы снежня будзе святкаваць сваё 30-годдзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыхiльнiкаў здаровага i адначасова смачнага харчавання кампанiя «Савушкин продукт» парадавала тварожнай навiнкай — дэсертнай пастай з фруктовымi напа
|
|