Чэргаў на мяжы цяпер будзе менш
Марына БЕГУНКОВА
Днямi адбылося ўрачыстае адкрыццё мiжнароднага аўтадарожнага пункта пропуску «Катлоўка», што на беларуска-лiтоўскай мяжы.
На сёння «Катлоўку» можна лiчыць адным з самых сучасных памежна-мытных комплексаў заходняй часткi краiны. Пасля рэканструкцыi прапускная здольнасць гэтага пункта ўзрасла амаль у тры з паловай разы (з 300 да 1000 транспартных сродкаў у суткi). Паводле слоў старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Аляксандра Шпiлеўскага, адноўлены пункт мае важнае значэнне для развiцця гандлю, турыстычных i дзелавых зносiнаў памiж краiнамi. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнiчалi таксама кiраўнiк мытнай службы Лiтвы Рымуцiс Клявячка i кiраўнiкi дыпламатычных мiсiй Лiтвы, Расii, Украiны. Будаўнiцтва гэтага пункта праводзiлася за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў межах Комплекснай праграмы развiцця iнфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на Дзяржаўнай мяжы Беларусi. Агульная сума праекта дасягнула 19 млрд 600 млн беларускiх рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi адбылося ўрачыстае адкрыццё мiжнароднага аўтадарожнага пункта пропуску «Катлоўка», што на беларуска-лiтоўскай мяжы |
|