Сяргей СIДОРСКI: «Вядуцца перамовы, каб павялiчыць аб’ёмы пастаўляемай з Украiны электраэнергii»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
24 лiстапада ў Мiнску прайшло пасяджэнне Савета кiраўнiкоў урадаў СНД. Сярод галоўных тэм, якiя абмяркоўвалiся падчас пасяджэння, была тэма эканамiчнага развiцця Садружнасцi.
Як адзначыў старшыня Савета кiраўнiкоў урадаў СНД, прэм’ер-мiнiстр Таджыкiстана Акiл Акiлаў на вынiковай прэс-канферэнцыi, сёння назiраецца «ажыўленне эканамiчнага развiцця ўсiх краiн Садружнасцi». Так, сёлета назiраўся iстотны рост прамысловай вытворчасцi ў цэлым па СНД, а таксама рост тавараабароту ўнутры Садружнасцi. Гаворачы пра эканамiчныя ўзаемаадносiны з Украiнай, прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi адзначыў, што за тры апошнiя гады тавараабарот памiж дзвюма краiнамi павялiчыўся ў тры разы. Сёлета, паводле слоў Сяргея Сiдорскага, Беларусь набывала электраэнергiю ва Украiне. Зараз вядуцца перамовы аб пастаўках электраэнергii з гэтай краiны ў 2007 годзе. Прычым аб’ёмы пастаўляемай электраэнергii мяркуецца «не толькi захаваць, але i павялiчыць». «Акрамя таго, Беларусь як транзiтная краiна не выключае магчымасцi ажыццяўляць транспарцiроўку электраэнергii нашым партнёрам па эканамiчнай прасторы». «Пытаннi двухбаковага супрацоўнiцтва Украiны i Беларусi знаходзяцца зараз на дастаткова iнтэнсiўным этапе развiцця. I гэта абумоўлена нашымi ўзаемнымi iнтарэсамi, у тым лiку ў галiне энергетыкi», — пракаментаваў супрацоўнiцтва з нашай краiнай прэм’ер-мiнiстр Украiны Вiктар Януковiч. Ацэньваючы функцыянаванне рэжыму свабоднага гандлю на прасторы СНД, прэм’ер-мiнiстр заявiў: — Больш за 12 тысяч таварных найменняў прадукцыi сёння свабодна рухаецца ў краiнах СНД. Зусiм мала, каля 3 працэнтаў, маюць абмежаваннi па нацыянальных заканадаўствах. Гэта вельмi добры паказчык.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 лiстапада ў Мiнску прайшло пасяджэнне Савета кiраўнiкоў урадаў СНД. Сярод галоўных тэм, якiя абмяркоўвалiся падчас пасяджэння, была тэма эканамiчна
|
|