Цi будуць дзецi адпачываць у замежных сем’ях?
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Парламенцкі дзённік Дэпутат Уладзiмiр Здановiч пацiкавiўся праблемай аздараўлення дзяцей-сiрот: «Нядаўна быў заблакiраваны выезд нашых дзяцей-сiрот у Iталiю. Пасля пытанне было часткова фармальна вырашана. Дзецям са звычайных сем’яў было дазволена аздараўляцца ў iтальянскiх сем’ях, а дзецям з дзiцячых дамоў такi дазвол да гэтага часу не дадзены.Неяк дзiўна атрымлiваецца: калi на дарозе адбудзецца аўтакатастрофа, мы ж на другi дзень не забараняем усе аўтамабiлi. Вы кажаце, што мы дазваляем iм аздараўляцца ў калектыўных iтальянскiх структурах, аднак там iх няма. У вынiку да 30 тысяч беларускiх дзяцей, якiя аздараўляюцца на тэрыторыi Iталii кожны год, будуць пазбаўлены такой магчымасцi». У адказ мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў паведамiў, што якаснае аздараўленне дзяцей можна забяспечыць i ў нашых здраўнiцах. Па-другое, маюцца выпадкi, калi нашы дзецi знаходзяцца ў Iталii незаконна. На апошнюю праблему А. Радзькоў звярнуў асаблiвую ўвагу. Пасля гэтага У. Здановiч спытаў, якая сiтуацыя ў гэтай сферы з iншымi 26 краiнамi, дзе таксама аздараўляюцца нашы дзецi. Адказ быў такi: «Часта бываюць, як правiла з iтальянскага боку, парушэннi. I мы, безумоўна, заўсёды глядзiм, каб захоўвалiся iнтарэсы дзiцяцi i каб дзяржаўная абарона ў яго iнтарэсах была дакладнай i паслядоўнай».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутат Уладзiмiр Здановiч пацiкавiўся праблемай аздараўлення дзяцей-сiрот: «Нядаўна быў заблакiраваны выезд нашых дзяцей-сiрот у Iталiю. Пасля пытанн
|
|