Хто дапаможа вяскоўцу зарэгiстраваць нерухомасць?
— Якiя дакументы нам з жонкай трэба запоўнiць, каб зарэгiстраваць сваю вясковую нерухомасць? Хто нам, пенсiянерам, можа дапамагчы?
Генадзь РЫПЛЕЙ, 74 гады, Ляхавiцкi раён Брэсцкай вобласцi. — Сёння ў сельскай мясцовасцi зарэгiстраваць аб’ект нерухомай маёмасцi магчыма па прынцыпу «аднаго акна», — адказвае на пытанне чытача намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Андрэй Гаеў. — Каб здзейснiць гэту працэдуру, гаспадары нерухомасцi павiнны напiсаць некалькi заяў з пашпартнымi данымi аб выкананнi неабходных работ. Трэба скласцi даверанасць на iмя землеўпарадчыка аб тым, што менавiта ён будзе прадстаўляць клiента ў агенцтве па дзяржаўнай рэгiстрацыi маёмасцi. Даверанасць засведчваецца ў старшынi сельсавета бясплатна. Потым неабходна заплацiць за рэгiстрацыю i за выраб тэхнiчнага пашпарта пабудовы, калi гэты дакумент не быў зроблены раней. Запаўненне заяў, складанне даверанасцi i аплата паслуг ажыццяўляецца ўласнiкамi жылля ў адзiн дзень. Другi раз клiент сустракаецца з землеўпарадчыкам у сельсавеце для атрымання гатовых дакументаў. Менавiта землеўпарадчык пры афармленнi заяў i даверанасцi аказвае дапамогу старым людзям непасрэдна на месцы ў сельсавеце. Зараз у памяшканнях сельсаветаў размешчаны iнфармацыйныя стэнды з указаннем графiкаў работы землеўпарадчыкаў, пералiкам дакументаў, якiя патрэбны клiентам, i ўзорамi заяў. Землеўпарадчыкаў сёння ў асобных рэгiёнах краiны не хапае. Iснуюць выпадкi, калi адзiн работнiк абслугоўвае адразу два цi тры сельсаветы. Каб цалкам закрыць дэфiцыт кадраў, камiтэту неабходна дадаткова ўзяць на працу каля 700 спецыялiстаў. Зараз увесь штат землеўпарадкавальнай службы краiны складае 1344 чалавекi. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Якiя дакументы нам з жонкай трэба запоўнiць, каб зарэгiстраваць сваю вясковую нерухомасць? Хто нам, пенсiянерам, можа дапамагчы?
|
|