21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пераапрацоўшчыкам лёну трэба панiзiць падаткi? або Што «прыпыняе» развiццё галiны

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Беларускiя заводы па перапрацоўцы лёну павiнны мець такiя ж iльготы i прэферэнцыi пры падаткаабкладаннi, як i сельскагаспадарчыя арганiзацыi.

Гэтае меркаванне выказаў дырэктар Слуцкага льнозавода Мiкалай Мiхалевiч у гутарцы з карэспандэнтам газеты. Згодна з планамi па развiццю галiны, лён у асноўным будзе вырошчвацца i ўбiрацца непасрэдна заводамi, для гэтага на кожным прадпрыемстве створаны спецыяльны мехатрад. Фактычна заводы займаюцца сельскагаспадарчай працай, таму падатак на зямельныя ўчасткi, на якiх урабляецца лён, павiнен быць такiм жа, як i ў сельгаспрадпрыемстваў. На сёння льнозаводы не разглядаюцца як сельскагаспадарчыя вытворцы, адпаведна, i падаткаў яны плацяць больш. Акрамя таго, у сельскай мясцовасцi механiзатары выходзяць на пенсiю ў 55 гадоў, а людзi, якiя выконваюць аналагiчную працу ў мехатрадах — займаюцца сельскагаспадарчымi работамi — працоўных ільгот пакуль не маюць.

Мiкалай Мiхалевiч расказаў, што Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання прыняло рашэнне аб замацаваннi за льнозаводамi зямельных участкаў для вырошчвання лёну.

— Але блiжэйшае поле, на якiм працуе мехатрад, знаходзiцца на адлегласцi ў 25 кiламетраў ад вытворчасцi. З-за гэтага выдаткi на перапрацоўку культуры павялiчваюцца, — растлумачыў суразмоўца, — што, адпаведна, уплывае i на павелiчэнне кошту канечнай прадукцыi.

Адначасова ёсць пэўныя цяжкасцi i з разлiкамi за сыравiну. Напрыклад, Аршанскi льнокамбiнат, якi прымае ад завода ў Слуцку валакно, затрымлiвае грашовыя разлiкi за гэты тавар. У вынiку завод не можа ў час разлiчыцца па банкаўскiх крэдытах, запазычанасць расце, вытворчасць не развiваецца жаданымi тэмпамi.

Аднак, нягледзячы на пэўныя складанасцi, Слуцкi льнозавод застаецца адным з лепшых у краiне. Заработная плата на iм — каля 500 тысяч рублёў. Завод першым усталяваў абсталяванне для сушкi насення. У планах — мадэрнiзацыя сушыльнай гаспадаркi i кацельнi. За кошт выдаткаваных бюджэтных сродкаў (225 мiльёнаў рублёў) прадпрыемства ўзводзiць спецыяльнае сховiшча, у якiм наладжаны рэжым тэмпературы i вiльгацi. А яшчэ 310 мiльёнаў рублёў ільнозавод накiраваў сёлета на мадэрнiзацыю вытворчасцi. Ураджайнасць застаецца тут адной з самых высокiх у вобласцi — 10 цэнтнераў з гектара. «Калi будуць вырашаны пытаннi падаткаабкладання, з’явiцца новая тэхнiка, то i праца льноперапрацоўчых прадпрыемстваў будзе значна больш вынiковай», — падкрэслiвае Мiкалай Мiхалевiч.

Калi тры гады таму лён вырошчвалi 77 гаспадарак вобласцi, то зараз iх колькасць скарацiлася амаль у два разы. Мiнаблваканкам паставiў задачу да 2010 года забяспечыць ільнозаводы ўсёй неабходнай тэхнiкай. Не менш за 85 працэнтаў агульнай плошчы лёну перапрацоўчыя заводы павiнны вырошчваць самастойна.

У сувязi з сёлетнiм неўраджайным годам у Еўропе беларускi лён запатрабаваны за мяжой. А ўвогуле гэтая культура для нашай краiны з’яўляецца своеасаблiвай «вiзiтнай карткай» на знешнiм рынку. Вырабы з лёну — i адзенне, i тканiна — у замежных краiнах каштуюць вельмi дорага. Таму, дзеля наладжвання экспарту, трэба ўпарадкаваць i давесцi да ладу сiстэму перапрацоўкi i вытворчасцi лёну.

г. Слуцк.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя заводы па перапрацоўцы лёну павiнны мець такiя ж iльготы i прэферэнцыi пры падаткаабкладаннi, як i сельскагаспадарчыя арганiзацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика