21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без рэкламы нiкуды — нi туды i нi сюды

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Месцы спатканняў з рэкламай у сталiцы становяцца ўсё больш нечаканымi: будынак Нацыянальнай бiблiятэкi, напрыклад, стаў пляцоўкай для рэкламы аўтаномнага пажарнага апавяшчальнiка. Акрамя звыклых воку бiгбордаў, дысплэяў, рэкламы ў i на транспарце, а таксама перад паказамi кiнастужак, з’яўляюцца аб’явы камерцыйнага характару ў лiфтах жылых дамоў, на пласцiнах, уманцiраваных у тратуар, не схавацца ад рэкламы нават у прыбiральнях шматлiкiх кафэ, клубаў, рэстаранаў. Хтосьцi гэтым незадаволены: маўляў, цi не навязваюць нам тую рэкламу? Спяшаемся супакоiць.

Дапаможа нам у гэтым Iрына Лятняк, намеснiк начальнiка аддзела абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Камiтэта эканомiкi Мiнгарвыканкама:

— Казаць пра засiлле вонкавай рэкламы ўвогуле не выпадае, бо яна складае толькi 11—19 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэкламы! Што датычыцца такiх нязвыклых для нашых гараджан вiдаў рэкламы, як рэклама ў лiфтах, на паверхнi зямлi, то ўзнiклi яны адносна нядаўна (тратуары сталi пляцоўкай для камерцыйных аб’яў гады два таму, а лiфты i таго менш). Да таго ж цяжка сказаць, што «тратуарная» рэклама вельмi распаўсюджаная i папулярная: мяркуйце самi — на выхадзе са станцыi метро «Кастрычнiцкая» ў тратуар убудаваныя спецыяльныя рэкламныя пано, пашпартызацыю гэтыя носьбiты прайшлi яшчэ летась, аднак дагэтуль яны не выкарыстоўваюцца па прызначэнню. Цяпер наконт унутранай рэкламы: iснуе забарона на размяшчэнне рэкламы ў будынках органаў кiравання, дашкольных спецыялiзаваных дзiцячых установах i школах, а рэклама за столiкамi i ў прыбiральнях кафэ не выклiкае ў нас нездаволенасцi, наадварот, — уладальнiк такога кафэ мае статус рэкламараспаўсюджвальнiка i нясе адказнасць за рэкламу, таму камерцыйная iнфармацыя там упарадкаваная, кантраляваная. Найбольш iмклiва на сёння развiваецца рэклама ў метрапалiтэне: тут i дынамiчныя дысплэi, i трымальнiкi на поручнях (гэта, мiж iншым, перайманне рэкламнага вопыту ўкраiнскай сталiцы), i наклейкi на шкляных дзвярах на ўзроўнi вачэй (часцей за ўсё там рэкламуюць лекi). Унутраная рэклама, як правiла, мае справу з таварамi шырокага ўжытку — гэта не брэндавая рэклама, зразумела, зарабiць прэстыж на ручках у транспарце наўрад цi ўдасца. Усе нюансы аплаты замацаваны ў «Метадычных рэкамендацыях аб парадку i ўмовах збiрання платы за размяшчэнне вонкавай рэкламы i рэкламы на транспартных сродках на тэрыторыi г. Мiнска», змешчаных на сайце minsk.gov.by, дарэчы, у хуткiм часе яны будуць перагледжаны i ўнiфiкаваны ў сувязi з узнiкненнем новых вiдаў носьбiтаў i змен у аплаце. У нечым мы будзем пераймаць вопыт Масквы, там, напрыклад, пры вызначэннi кошту рэкламы ўлiчваецца нават накiрунак руху транспарту.

— Iрына Васiльеўна, цi скардзiлiся грамадзяне на тыя цi iншыя вiды рэкламы?

— Такiя выпадкi надзвычай рэдкiя, бо рэклама перад тым як быць абнародаванай, абавязкова праходзiць узгадненне, яна павiнна адпавядаць усiм нормам дзеючага заканадаўства. Тым не менш людзi не заўсёды задаволеныя рэкламай лекаў (кажуць, гэта нагадвае iм пра хваробы), таксама былi скаргi на гук рэкламных аб’яў у метро — мы склiкалi спецыяльную камiсiю, якая правяла ўсе неабходныя замеры i прыйшла да высновы, што гук сапраўды перавышае норму, пасля гэтага камерцыйныя аб’явы сталi менш гучнымi. У хуткiм часе на тых аўтобусах i тралейбусах, у салоне якiх гучыць рэклама, з’явяцца спецыяльныя знакi — яшчэ на прыпынку можна будзе вырашыць, ехаць цi не на такiм транспарце.

Як бачыце, не такi жахлiвы чорт, як яго малююць. Магчыма, для кагосьцi пральецца бальзамам на душу iнфармацыя аб тым, што не ўсе кафэ i рэстараны пагаджаюцца размяшчаць камерцыйную рэкламу. Рэстаран «Лiдо», напрыклад, прынцыпова супраць камерцыйных аб’яў: тут размяшчаюцца паведамленнi выключна сацыяльнага характару (супраць СНIДу, гепатыту i iнш.), прычым на бязвыплатнай аснове — аб гэтым нам сказаў начальнiк гаспадарчага аддзела Андрэй Латышаў. А пераканаць нас у карысцi камерцыйнай рэкламы там, дзе яна ўсё ж такi размяшчаецца, паспрабуе Сяргей Андрэеўскi — кiраўнiк рэкламна-iнфармацыйнага праекта «Iнфалiфт»:

— Па-першае, у лiфтах рэкламуюцца пераважна паслугi, звязаныя з домам, што вельмi зручна i карысна для жыльцоў, хоць бы ў плане iнфармаванасцi (службы таксi, рамонт). Па-другое, ЖЭС атрымлiвае грошы за размяшчэнне рэкламы, а сродкi гэтыя, зразумела, iдуць на добраўпарадкаванне жылых дамоў. Па-трэцяе, актыўна працуе наша сэрвiсная служба, у абавязак якой уваходзiць сачыць за чысцiнёй i асвятленнем лiфтаў (выцiраюць усе надпiсы, вычышчаюць вентыляцыйныя адтулiны, пакрысе прыводзяць лiфты ў парадак), мы нават вядзём перамовы аб тым, каб святло ў лiфтах стала больш яркiм. Па-чацвёртае, гэта адыход ад нецывiлiзаванай рэкламы ў выглядзе лiстовак i флаераў, якiя бязладна раскiдваюць па паштовых скрынях. У адрозненне ад гэтага, цэнтралiзаваную рэкламу, такую як рэклама ў лiфтах, можна кантраляваць.

З размовы высветлiлася, што актыўнае функцыянаванне лiфтавай рэкламы пачалося ў маi 2006-га. Больш за год канструкцыi праходзiлi ўзгадненне, яны аснашчаны неабходнай абаронай ад вандалаў: iх нельга падпалiць, разбiць, а вiнты, якiмi рэкламныя панелi прыкручваюцца да сцен, нават спецыяльна заказваюць у Швецыi, — выкруцiць iх нерэальна. Такiя рэкламныя носьбiты не размяшчаюць у тых дамах, што з’яўляюцца прыватнай уласнасцю, i там, дзе няма кодавых замкоў. Iдэя лiфтавай рэкламы сама па сабе не новая: дагэтуль падобнае практыкавалася ў краiнах-суседках i з поспехам працягвае дзейнiчаць зараз. А што паказвае беларускi вопыт?

— Рэклама ў лiфтах — перспектыўны накiрунак, — кажа Сяргей Георгiевiч, — у нас ужо ёсць пастаянныя клiенты, а гэта значыць, што рэклама эфектыўная. У аднаго з нашых рэкламадаўцаў, якi прадастаўляе паслугi па адкрыццю дзвярэй без узлому, колькасць заказаў павялiчылася ў 12 разоў пасля тыдня размяшчэння рэкламы. Тэрмiн, прынамсi, абраны невыпадкова: за тыдзень ёсць магчымасць узважыць усе «за» i «супраць», абмеркаваць з сям’ёй, запiсаць тэлефон. На сёння такая рэклама ёсць у 6 раёнах горада, пакуль што наша поле дзейнасцi — каля тысячы лiфтавых кабiн, аднак на самую блiзкую перспектыву мы плануем павялiчыць гэту лiчбу да 5 тысяч.

Адны людзi незадаволеныя рэкламай у лiфтах — нiкуды, маўляў, ад яе не дзенешся, нават на шляху да кватэры яна цябе праследуе, другiя, насупраць, радуюцца — кажуць: «У лiфце цяпер ехаць прыемна, няхай лепш сцены будуць занятыя рэкламай, чым лаянкавымi словамi».

I апошняе: у блiжэйшы час доля рэкламных матэрыялаў на квадратны метр плошчы павялiчыцца, будзьце гатовыя i памятайце, што выбар за вамi — успрымаць рэкламу цi не.

Ала МАЧАЛАВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месцы спатканняў з рэкламай у сталiцы становяцца ўсё больш нечаканымi: будынак Нацыянальнай бiблiятэкi, напрыклад, стаў пляцоўкай для рэкламы аўтаномн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика