21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай МАРТЫНАЎ, генеральны дырэктар СТАА «Марко»:

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«У Беларусi можна i трэба выпускаць тавары еўрапейскай якасцi»



Фiгура кiраўнiка сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марко» ў шахматным свеце, без перабольшання, можна параўнаць з ферзем, а ў асяроддзi айчынных прамыслоўцаў i бiзнэсменаў яна можа быць ацэнена па-рознаму. Хтосьцi, пэўна, скажа, што спадару Мартынаву ў свой час пашанцавала i ён за 15 гадоў з чыстага лiста змог вырасцi да ўладальнiка сапраўднага холдынга, у якiм выраб абутку, скураных сумак, iншых скургалантарэйных вырабаў удала спалучаецца з пiваварным рамяством, што ў вынiку прыносiць неблагi прыбытак.

Нехта, верагодна, можа паставiць у заслугу паспяховасцi яго бiзнэсу добрага партнёра, якi своечасова па-таварысцку «падзялiўся» сваiм капiталам для далейшай «раскруткi». Без сумненняў, ёсць нямала людзей, у тым лiку i ад бiзнэсу, якiя ўпэўнены, што феномен паспяховасцi Мiкалая Мартынава закладзены ў iм самiм. На Захадзе гэта мiлагучна называецца Self made man. У нашай «транскрыпцыi» — чалавек, якi зрабiў сябе сам.

Што ж гэта за чалавек Мiкалай Мартынаў? Сёння карэспандэнт «Звязды» знаёмiць з iм сваiх чытачоў.

— Мiкалай Васiльевiч, гэты год для прадпрыемства «Марко», калi зыходзiць з гiстарычнага ракурсу, юбiлейны — ваша фiрма нядаўна адзначыла сваё 15-годдзе. Прабачце за банальнасць, але... Вы задаволены жыццём?

— Мяркую, што ваша пытанне носiць больш вытворчы падтэкст... Дык вось, калi лiчыць, што за адносна кароткi тэрмiн мне ўдалося дабiцца добрых вынiкаў у бiзнэсе, развiць яго i зрабiць шматгалiновым, то можна лiчыць сябе шчаслiвым чалавекам. А раз так, калi працягваць гэтую тэму далей, то можна сесцi дзе-небудзь на прызбе сваёй хаты, перавесцi дух i назiраць за ўсiм «броунаўскiм рухам» з боку, радуючыся, што ты на гэтым свеце жывеш недарэмна. А потым раптам схамянешся, а будзе позна — ты адстаў ад жыцця... Прабачце за такое лiрычна-фiласофскае адступленне. Спадзяюся, што яго сэнс вы разумелi: сёння ты адчуваеш сябе шчаслiвым, на сёмым небе ад радасцi, а заўтра можа быць сумны настрой. У любым бiзнэсе гэта як закон. Таму для сябе ўжо даўно ўзяў за правiла: калi хочаш працаваць з поспехам надалей — замiлоўвацца сённяшнiмi вытворчымi поспехамi цi красавацца перад люстэркам з раздутымi шчокамi нельга. Магчыма, я крышку згусцiў фарбы, але ж гэта жыццё.

— I тым не менш, калi дапусцiць, што па прыродзе вы чалавек надзвычай сцiплы i разважлiвы, у чым не сумняваюся, то за адносна кароткi тэрмiн заваяваць сваё месца на абутковым рынку Беларусi i краiн СНД, якi ў пачатку 90-х гадоў мiнулага стагоддзя быў ужо амаль падзелены, па сiле далёка не кожнаму чалавеку з фiнансавым капiталам. Вы ж, наколькi я ведаю, да разраду алiгархаў не адносiлiся...

— Скажу вам, што напачатку далёка не ўсё было гладка, як здавалася, бо давялося пачынаць з маленькай гандлёва-закупачнай фiрмы неабутковага профiлю. Тым не менш, я адчуваў, што абутковая нiша запоўнена няпоўнасцю i пры добрым раскладзе можна развiцца да неабходных кандыцый, што за пару-тройку гадоў было з поспехам увасоблена ў рэальнасць. Праўда, якiм бы ўнутраным пачуццём ты нi валодаў, варта яшчэ прытрымлiвацца няпiсаных правiлаў вядзення прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

— Што вы ставiце на першы план у бiзнэсе?

— Думаю, што не буду арыгiнальным, калi адкажу, што сумленнасць, адказнасць i прыстойнасць. Кiруючы дробнай фiрмай цi буйным прадпрыемствам, трэба ўмець браць на сябе вялiкiя абавязацельствы, адказваючы за паспяховасць i стабiльнасць работы калектыву, арганiзоўваючы камфортныя ўмовы працы i забяспечваючы дастойную зарплату. А для таго, каб гэтыя абавязацельствы выконваць, трэба самому быць сумленным i адказным.

— Гэта старая iсцiна. Яшчэ Аляксандр Македонскi гаварыў: калi хочаш, каб гэта рабiлi падначаленыя — рабi гэта сам.

— Дзякуй за такое гiстарычнае параўнанне, хоць тады, шчыра кажучы, у многiм свае прынцыпы фармiраваў менавiта па такой схеме.

— Мiкалай Васiльевiч, вяртаюся ў сучаснасны дзень, як вы ацэньваеце сённяшнi абутковы рынак Беларусi i якая доля кампанii «Марко» на iм?

— У Беларусi мы займаем нiшу ў 12—13 працэнтаў. Увогуле я лiчу, што абутковы рынак у нас ужо дастаткова сфармiраваны, ён са сваiмi законамi i правiламi гульнi. Тым не менш гэта зусiм не значыць, што сюды нельга прыйсцi з нейкiмi арыгiнальнымi задумкамi, якiя можна ўдала ўвасобiць у жыццё.

— Прымяраеце сябе на прыкладзе стварэння даччынага прадпрыемства «Сан Марко», дзе паспяхова асвоены выпуск дзiцячага абутку?...

— Лiчыце, што так, хоць на «Сан Марко», акрамя дзiцячага асартыменту, выпускаецца шырокая гама моднага мадэльнага «дарослага» абутку для мужчын i жанчын. Дарэчы, на галаўным прадпрыемстве мы ўжо даўно выпускаем якасны абутак для прагулак i заняткаў спортам. Так што, калi добра раскiнуць сваiмi магчымасцямi, то сваё месца пад сонцам можна знайсцi.

— Мiкалай Васiльевiч, сёння, бадай, кожны школьнiк ведае закон эканомiкi: вырабiць тавар — гэта палова справы. Трэба ўмець яго з поспехам прадаць.

— Безумоўна, што гэта так. Мне прыемна адзначыць, што сёння абутак з гандлёвай маркай «Марко», прабачце за таўталогiю, дасягнуў такой папулярнасцi, што прапановы апярэджваюць попыт, i мы вымушаны наладжваць вытворчы працэс у некалькi змен i нават выхадныя днi. Зразумела, што на такi пiк мы выйшлi не з першага года дзейнасцi. Удзел у розных выставах, у тым лiку мiжнародных, правядзенне разнастайных маркетынгавых даследаванняў, аналiз прапановы i попыту на прыкладзе работы фiрменных магазiнаў, унiфiкаванасць, гiбкасць i аператыўнасць у асваеннi новых мадэляў абутку. Пры гэтым пастаянны кантроль якасцi, дасягненне максiмальнага камфорту i даступнасцi для пакупнiка любога дастатку. Гэта далёка няпоўны пералiк «прычын», дзякуючы якiм мы маем сёння папулярнасць i стабiльныя продажы, прычым не толькi на айчынным рынку.

— Зараз якраз можна закрануць тэму экспарту? Традыцыйна, беларускiя вытворцы трымаюць курс на Расiю, дзе лепш за ўсё можна рэалiзаваць сваю прадукцыю? Некаторыя штурмуюць бастыёны заходнiх рынкаў i падчас з поспехам.

— Думаю, што мы не выключэнне з правiлаў. Галоўны экспартны рынак абутку «Марко» — гэта, безумоўна, Расiя, а калi быць больш дакладным — то Масква, бо менавiта ў белакаменнай сцякаюцца ўсе фiнансавыя патокi, адзiн з якiх можна скiраваць i ў свой бок. Хоць, скажу вам шчыра, што расiйскi бiзнэс i беларускi — гэта дзве вялiкiя рознiцы. Масква можа ўвесь тавар як паглынуць з выгадай для сябе, так i адштурхнуць, нягледзячы нават на высокую якасць тавару. Таму я казаў i кажу зараз, што нам, прадстаўнiкам беларускага бiзнэсу сярэдняга калiбру, патрэбна дапамога дзяржавы ў прасоўваннi сваёй прадукцыi за межы краiны. I не трэба абмяжоўвацца толькi аўтамабiлямi МАЗ i БелАЗ, трактарамi МТЗ i iншымi буйнымi вытворцамi. Сярэднi i дробны бiзнэс Беларусi — гэта частка нацыянальнай эканомiкi. Таму мне хацелася б звярнуцца да высокiх дзяржаўных чыноўнiкаў, каб яны больш уважлiва паставiлiся да гэтай праблемы. Ёсць жа ў нас мiжурадавыя пагадненнi, дагаворныя адносiны, якiя павiнны стаць адпраўной кропкай для абароны iнтарэсаў беларускага бiзнэсу ў экспартных пастаўках, у тым лiку i ў Расiю.

— Мiкалай Васiльевiч, будзем спадзявацца, што ваш пасыл не будзе голасам адзiнокага ў пустынi. Тым больш, што ў кампанii «Марко» ўжо ёсць вялiкi вопыт па заваяванню расiйскага рынку, аб чым сведчаць фiрменныя магазiны i будаўнiцтва грандыёзнага склада.

— Так, вы маеце рацыю. На сёння прадпрыемства «Марко» ў расiйскай сталiцы адкрыла 3 фiрменныя магазiны. I гэта нямала, калi лiчыць, што па ўсёй Беларусi ў нас пакуль 25 фiрменных гандлёвых кропак. Больш за тое, мэр Масквы Юрый Лужкоў ужо падпiсаў распараджэнне аб будаўнiцтве ў Маскве вялiкага гандлёвага павiльёна на 9000 квадратных метраў. Але ж паўтаруся, няма каму паскардзiцца, колькi сiл i здароўя было пакладзена, каб прабiцца ў белакаменную з такiмi праектамi.

— Мiкалай Васiльевiч, вiдавочна, што гэта якраз той выпадак, калi выратаванне тапельцаў — справа рук самiх тапельцаў.

— Мне не хацелася б, каб так было, бо за межамi Беларусi мы прадстаўляем i ўвасабляем не толькi марку сваёй прадукцыi, але i частку сваёй краiны, яе культуру, менталiтэт. А гэта ўжо больш, чым проста бiзнэс.

— Улiчваючы тое, што ў стварэннi СТАА «Марко» ёсць нямецкi капiтал, можна меркаваць, што абутак «Марко» знаёмы i звычайным нямецкiм пакупнiкам?

— Гэта так. Але ў пастаўках у Заходнюю Еўропу, у нашым выпадку ў Германiю, ёсць шмат падводных камянёў, на якiх твой паруснiк можа сесцi на мель. Два гады мы пастаўлялi абутак на нямеччыну ў асноўным дзеля прэстыжу i прасоўванню брэнда «Марко» на гэтым накiрунку. Потым зразумелi, што пастаўляць ў Германiю высакаякасную прадукцыю нiжэй сабекошту цi з 20-цэнтавым прыбыткам з пары няма нiякага сэнсу. Асаблiвага з эканамiчнага пункту гледжання. Бо ў гэтай краiне пачалiся працэсы наваднення мясцовага рынку танным кiтайскiм абутковым шырспажывам — пастаралiся мясцовыя прадпрымальнiкi. Скажыце, навошта кампанii «Марко» мець германскi рынак i атрымлiваць адтуль нуль прыбытку. Лагiчна, што так працаваць няма сэнсу, таму поўнасцю пераключылiся на расiйскi рынак, дзе спрабуем яшчэ больш замацавацца... У Беларусi можна i патрэбна выпускаць прадукцыю еўрапейскай якасцi.

— Мiкалай Васiльевiч, у пачатку размовы вы адзначылi, што ў сваiм развiццi спыняцца нельга нi на хвiлiну. А што рабiць, калi наш рынак напаткае экспансiя тых жа кiтайскiх вытворцаў цi наплыў расiйскага абутку?

— Нiчога, бо гэтыя працэсы, аб якiх вы гаворыце, ужо даўно пераўтварылiся з вiртуальных у рэальныя. Таго ж таннага кiтайскага i расiйскага абутку шмат на нашых рынках. Але ж гэта не значыць, што гэтыя пастаўкi трэба перакрыць. Я не маю на ўвазе «шэры» iмпарт, з якiм трэба змагацца. А празрысты — калi ласка. Няхай пастаўшчыкi заплацяць мытныя пошлiны, зробяць адпаведныя адлiчэннi ў дзяржбюджэт, тады iхнi абутак не будзе каштаваць капейкi. Канкурэнцыя — гэта неабходная i неад’емная рэч у любым бiзнэсе. Я не бяру да ўвагi розныя кустарныя экзэмпляры, на якiя не клюне нават пры сiмвалiчнай цане больш-менш разборлiвы пакупнiк. Бо назаўтра ён вымушаны будзе iсцi ў майстэрню па рамонту абутку. Атрымаецца сабе даражэй. Я не кажу пра зiмовы абутак «Марко», якi тым жа кiтайцам, што выпускаюць адзiн мiльярд пар абутку ў год, цi нават еўрапейскiм вытворцам, дзе амаль няма зiмы, не параўнацца.

— Прымаўка, што скупы плацiць двойчы, на абутак «Марко» не распаўсюджваецца?

— Упэўнены, што не. На кожную пару маркаўскага абутку, якi ў сваёй большасцi даступны практычна ўсiм слаям насельнiцтва, даецца адпаведная гарантыя. А калi здараецца некандыцыя, то яна iдзе па значна меншай цане. Пры гэтым, за выключэннем знешняга выгляду, iншыя якасныя паказчыкi абутку могуць быць у парадку.

— Мiкалай Васiльевiч, вяртаючыся да тэмы пазiтыўнага пазiцыянiравання нашай краiны ў той жа Расii праз абутковую сетку «Марко», нельга абмiнуць пытанне аб вашым статусе сенатара. Вы ўжо не першы год працуеце ў Савеце Рэспублiкi. Няўжо пры такой палiтычна-эканамiчнай вазе нельга прабiць глухiя сцены чыноўнiкаў.

— Не ў якасцi выхвалення дадам, што спадар Мартынаў знаходзiцца ў Савеце прадпрымальнiкаў пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i сёлета з рук Аляксандра Лукашэнкi атрымаў медаль за важкi ўклад у беларускую эканомiку... Мне не хацелася б, каб вы разумелi мае нараканнi, як скаргi аб бездапаможнасцi. У рэшце рэшт я вырашу пастаўленыя перад сабой задачы. Здаецца, не ў маiх правiлах карыстацца службовым становiшчам цi статусам сенатара, як вы кажаце. Тым не менш без гэтага, вiдаць, не абысцiся. У самы блiжэйшы час у складзе Савета прадпрымальнiкаў павiнна адбыцца сустрэча з кiраўнiком дзяржавы, на якой я пастараюся задаць вострыя пытаннi.

— Якiя з iх могуць застацца за кадрам i будуць вырашацца са скрыпам у шэрых буднях?

— Мне не хацелася б, каб такiя былi. Было б здорава, каб для адкрыцця фiрменнага магазiна ў беларускай сталiцы было менш розных перашкод. Асаблiва маю намер узняць праблему аб будаўнiцтве ў Вiцебску гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Пакуль застаецца сцяна непаразумення ў Мiнiстэрстве архiтэктуры РБ, хоць кампанiя «Марко» ўжо гатова праiнвеставаць уласны праект.

— Запуск пiўзавода «Дзвiнскi бровар» — гэта таксама дзецiшча СТАА «Марко» за кошт уласных сродкаў?

— Так. Бо на прадпрыемстве ўжо даўно закладзены прынцып укладвання прыбытку ў далейшае развiццё кампанii, як гэта робiцца ва ўсiм цывiлiзаваным свеце.

— Тым не менш, вытворчасць пiва нельга назваць нават з вялiкай нацяжкай профiльным прадпрыемствам?

— Вы хочаце даведацца, адкуль у мяне цяга да гэтага пенiстага напою. Адразу скажу, што я не фанат па выпiванню пiва (нават такога якаснага накшталт маркаўскага) вялiкiмi куфлямi. Тым не менш, мне прыемна было акунуцца ў прынцыпова новы бiзнэс. Я дакладна ведаю, што выцiснуць пiўных канкурэнтаў з беларускага рынку пiва «Николаевское» ў блiжэйшы час наўрад цi зможа, бо адразу людзей не прывучыш пiць толькi яго. Тым не менш прыемна адчуваць, што выпускаеш якасны i недарагi пенiсты напой, якi карыстаецца папулярнасцю ў многiх народаў яшчэ са старажытнасцi. Дадам, што апошнiм часам у Вiцебску вырас шэраг фiрменных кафэ, дзе, спажываючы свежае маркаўскае пiва, людзi могуць навучыцца культуры пiцця. Упэўнены, што персанал дадзеных устаноў толькi паспрыяе гэтаму. Абсталяванне па варцы пiва таксама адпавядае ўсiм неабходным стандартам — яно пастаўлена з Германii, Iталii...

— Адчуваецца, што вы чалавек рызыкоўны. А калi вам прапанавалi вырабляць абутак «Марко» за межамi Беларусi. Напрыклад, у Расii цi ў краiнах заходняй Еўропы?

— Не здзiўляецеся, але такому ходу падзей я быў бы толькi рады, бо гатовы на такiя «эксперыменты». Адзiнае, свае вытворчыя плошчы я размясцiў бы не ў эканамiчна развiтых краiнах Еўропы, а ў той жа Iндыi цi Бразiлii, дзе наладзiць вытворчасць значна танней. Нехта можа сказаць: вось дае — на загранiцу замахнуўся. Хоць у Беларусi хапае пустых плошчаў, дзе з поспехам можна арганiзаваць любы канвеер — былi б толькi грошы. Адразу адкажу: так, у нашай краiне нямала безгаспадарчых будынкаў, якiя патрабуюць гаспадарскай «ласкi» i ўвагi. I кампанiя «Марко» гатова туды iнвеставаць фiнансавыя сродкi, каб рэанiмаваць памяшканнi i выпускаць там дабротны абутак. Але ж, на жаль, наша заканадаўчая база па перадачы такiх плошчаў, вiдаць, недасканалая. Бо на цябе адразу навешаюць даўгi старога кiраўнiка, пры гэтым нiякiх прэферэнцый на вытворчасць ты не атрымаеш...

— Атрымлiваецца, што выгадней пабудаваць новы завод?

— На жаль, гэта так.

— Вiдавочна, што ўсе гэтыя нюансы, калi «нiзы» могуць зрабiць, а «вярхi» не даюць гэтага, далёка не самым лепшым чынам адбiваюцца на вытворчай дзейнасцi прадпрыемства. Тым не менш, наколькi я ведаю, кампанiя «Марко» знаходзiць магчымасць, каб аказваць дапамогу дзецям-сiротам, iнвалiдам, займаецца рэканструкцыяй старога горада, будуе царкву...

— Мецэнацтва для «Марко» — звычайная справа. Асаблiва, калi гэта датычыцца людзей, абдзеленых цi пакрыўджаных лёсам, а таксама добраўпарадкавання горада, дзе мы пачыналi свае першыя крокi. Мяркую, што для Вiцебска, яго архiтэктуры, у блiжэйшы час будзе прыемным сюрпрызам атрымаць адбудаваную вазнясенскую царкву, якая для гараджан i праваслаўных будзе знакавым месцам.

— Мiкалай Васiльевiч, а для работнiкаў прадпрыемства «Марко» ёсць куток, дзе можна не толькi абмеркаваць вытворчыя пытаннi, але i адпачыць?

— Канешне. У нас ёсць цудоўная загарадная база «Ходцы», дзе можна цудоўна правесцi выхадныя цi водпуск.

— Вам часу хапае на адпачынак?

— Не заўсёды. Увогуле я больш люблю актыўны адпачынак у выхадныя — з’яўляюся вялiкiм аматарам палявання. Зрэшты, мне важны сам працэс: калi вярнуўся дадому без трафея — не бяда. Забiць звера — не самамэта. Галоўнае — падыхаць свежым паветрам, пабыць сам-насам з прыродай, адматаць пешшу з дзесятак кiламетраў. Пасля такiх паходаў у лес па-iншаму глядзiш на жыццё, ацэньваеш свае магчымасцi, як мiнiмум на тыдзень заражаешся бадзёрасцю i аптымiзмам. Без iх, як вядома, на вытворчасцi не абысцiся.

Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У Беларусi можна i трэба выпускаць тавары еўрапейскай якасцi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика