Сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Расii замацавала стратэгiчнае ўзаемадзеянне краiн
БЕЛТА
Двухбаковая сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Расii Аляксандра Лукашэнкi i Уладзiмiра Пуцiна, якая адбылася ў рамках самiту кiраўнiкоў дзяржаў СНД у Мiнску, пацвердзiла i замацавала стратэгiчнае ўзаемадзеянне дзвюх краiн у энергетычнай сферы. Аб гэтым паведамiў журналiстам мiнiстр замежных спраў Беларусi Сяргей Мартынаў.
Паводле яго слоў, сустрэча лiдараў Беларусi i Расii «была надзвычай насычаная па зместу». Прэзiдэнты абмеркавалi ўсе галоўныя пытаннi, якiя iснуюць цяпер у эканамiчным супрацоўнiцтве дзвюх краiн: тэматыку паставак газу, нафты, пытаннi двухбаковых гандлёвых мераў i дзеянняў. Як падкрэслiў Сяргей Мартынаў, сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Расiя прайшла ў канструктыўнай атмасферы. Па ўсiх пытаннях, што разглядалiся, кiраўнiкi дзяржаў знайшлi разуменне адносна далейшых прынцыпаў i алгарытмаў работы. Беларусь прапануе стварыць у СНД Савет кiраўнiкоў рэгiёнаў. Гаворачы аб напрамках рэфармавання СНД, кiраўнiк знешнепалiтычнага ведамства падкрэслiў, што «ў СНД перш за ўсё трэба захаваць тое, што ў ёй карыснае i не мае альтэрнатывы». На думку кiраўнiка МЗС, сёння пытанне ў тым, каб правiльна павысiць эфектыўнасць СНД, але не за кошт уразання таго, што працуе. «Давайце карэкцiраваць пэўныя механiзмы. Самае галоўнае, што вызначае жывучасць або нежывучасць механiзму — палiтычная воля дзяржаў», — падкрэслiў кiраўнiк знешнепалiтычнага ведамства Беларусi. Супрацоўнiцтва Беларусi, Украiны i Азербайджана ў сферы энергетыкi можа быць дастаткова iстотным. Аб гэтым заявiў мiнiстр замежных спраў нашай краiны Сяргей Мартынаў, каментуючы па просьбе журналiстаў вынiкi трохбаковай сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi, Украiны i Азербайджана, якая прайшла ўчора ў Мiнску. Пры гэтым Сяргей Мартынаў падкрэслiў: «Мы не шукаем замены расiйскай нафце i газу, гэта было б, сама меней, недальнабачна, але мы абавязаны думаць пра энергетычную бяспеку краiны, пашыраючы апоры, на якiх яна трымаецца». Паводле слоў кiраўнiка МЗС Беларусi, гэта трохбаковая сустрэча стала адным з элементаў шматгадовай работы Беларусi над сiстэмай энергетычнай бяспекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двухбаковая сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Расii Аляксандра Лукашэнкi i Уладзiмiра Пуцiна, якая адбылася ў рамках самiту кiраўнiкоў дзяржаў СНД у Мiн
|
|