Бюджэт Беларусi захавае сацыяльную накiраванасць нават у выпадку павышэння цэн на газ
У выпадку павышэння цэн на расiйскi газ сацыяльная накiраванасць бюджэту Рэспублiкi Беларусь на 2007 год захаваецца. Аб гэтым паведамiў першы намеснiк мiнiстра фiнансаў Беларусi Андрэй Харкавец, якiя прымаў удзел у рабоце чарговай сесii Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў.
Пры магчымым пераходзе на новыя цэны на газ павялiчацца расходы бюджэту ў сувязi з неабходнасцю кампенсацыйных выплат, сказаў Андрэй Харкавец. У той жа час гэта прывядзе да адэкватнага павелiчэння паступленняў ад падаткаў. Паводле яго слоў, тэарэтычна рост кошту энерганосьбiтаў можа быць кампенсаваны за кошт агульнага павышэння цэн у эканомiцы або за кошт дзяржаўных рэзерваў. Разам з тым ён падкрэслiў, што, пакуль не дасягнуты дамоўленасцi аб кошце газу, гаварыць аб якiх-небудзь змяненнях у бюджэце рана. У праекце бюджэту на 2007 год прадугледжаны рост расходаў на сацыяльную сферу ў параўнаннi з узроўнем гэтага года. Андрэй Харкавец таксама адзначыў, што закладзена знiжэнне падатковай нагрузкi: адмена надзвычайнага падатку i адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выпадку павышэння цэн на расiйскi газ сацыяльная накiраванасць бюджэту Рэспублiкi Беларусь на 2007 год захаваецца. Аб гэтым паведамiў першы намеснiк
|
|