21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнты Беларусi, Азербайджана i Украiны абмеркавалi ўзаемадзеянне па розных напрамках

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 лiстапада сустрэўся з прэзiдэнтамi Украiны i Азербайджана.

Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сустрэчы, у час трохбаковых перагавораў будзе абмяркоўвацца ўвесь комплекс узаемаадносiнаў трох краiн, у першую чаргу ў энергетычнай сферы. Асаблiвая ўвага будзе ўдзелена праблеме энергетычнай бяспекi названых дзяржаў.

Як вядома, зыходзячы з меркаванняў доўгатэрмiновай перспектывы энергетычнай бяспекi, Беларусь працуе над шляхамi дыверсiфiкацыi паставак энергарэсурсаў. Гэта работа ажыццяўляецца не першы год. У Беларусi iснуе канцэпцыя энергетычнай бяспекi, актыўна ўкараняюцца мясцовыя вiды палiва, доля якiх у блiжэйшы час павiнна скласцi не менш за чвэрць ад усiх энергарэсурсаў, што спажываюцца ў краiне.

Адначасова па ўсiх вектарах iдзе пошук новых рынкаў энерганосьбiтаў. Патрэбнасць у гэтым узнiкла даволi даўно.

Гэтыя пытаннi закраналiся на сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi, Украiны i Азербайджана ў Мiнску. Яны адзначылi вялiкi патэнцыял, якi маюць тры дзяржавы ў сферы рэалiзацыi праектаў, звязаных з трубаправодным транспартам, пастаўкамi газу i электраэнергii, перапрацоўкай энергасыравiны, будаўнiцтвам адпаведнай iнфраструктуры.

На сустрэчы было падкрэслена, што гэты рэгiянальны рынак, якi закранае iнтарэсы, у тым лiку i краiн Балтыi, Усходняй Еўропы, павiнен развiвацца.

Паводле слоў прэзiдэнта Азербайджана Iльхама Алiева, гэта сустрэча праходзiць у працяг перагавораў, якiя адбылiся на вышэйшым узроўнi ў час яго нядаўняга афiцыйнага вiзiту ў Беларусь.

Азербайджанскi лiдар падкрэслiў значны патэнцыял супрацоўнiцтва Беларусi i Азербайджана ва ўсiх сферах, у тым лiку ў энергетычнай. Ён таксама заявiў аб неабходнасцi больш актыўна развiваць адносiны ў гэтым напрамку.

У сваю чаргу прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка высока ацанiў узровень гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва трох краiн. Паводле яго слоў, тавараабарот Украiны з Беларуссю i Азербайджанам перасягнуў $5 млрд. Пры гэтым ён заявiў аб неабходнасцi прававога вырашэння пытанняў тарыфнай i мытнай палiтыкi. Вiктар Юшчанка назваў развiццё адносiнаў трох краiн у энергетычнай сферы стратэгiчным напрамкам супрацоўнiцтва. Паводле яго слоў, цяпер абмяркоўваецца праект па пастаўках украiнскай электраэнергii ў Беларусь, а таксама транзiту праз тэрыторыю нашай рэспублiкi ў краiны Балтыi.

Яшчэ адным перспектыўным праектам супрацоўнiцтва з’яўляецца выкарыстанне нафтаправода «Адэса-Броды» для паставак азербайджанскай нафты на беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 лiстапада сустрэўся з прэзiдэнтамi Украiны i Азербайджана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика