21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi ў Беларусi з’явiцца Упаўнаважаны па правах дзiцяцi?

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора ў Мiнску абмяркоўвалiся праблемы абароны правоў дзiцяцi i перспектывы ўвядзення ў Беларусi iнстытута Упаўнаважанага па правах дзiцяцi. «Круглы стол» на гэту тэму арганiзавалi камiсiя па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, Нацыянальная камiсiя па правах дзiцяцi, Мiнiстэрства адукацыi i Прадстаўнiцтва дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi.

Сёння ў Беларусi 2 млн 27 тыс дзяцей. Паводле слоў намеснiка прэм’ер-мiнiстра Аляксандра Косiнца, у нашай краiне створаны ўсе неабходныя ўмовы для iх належнага выхавання i абароны iх правоў. Аднак, зразумела, нельга забываць аб праблеме сiроцтва. А. Косiнец узгадаў прэзiдэнцкi дэкрэт № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях». Дакумент, лiчыць ён, прынясе для вырашэння праблемы iстотную карысць.

Намеснiк мiнiстра адукацыi Таццяна Кавалёва закранула праблему з другога боку. Паводле яе слоў, з 1990 года ў Беларусi паменшылася колькасць дзiцячага насельнiцтва больш чым на 850 тысяч чалавек. У той жа час, паводле яе слоў, за апошнiя дзесяць гадоў «былi створаны беспрэцэдэнтныя меры па абароне дзяцей», на практыцы сфармiравана дзеючая сiстэма па абароне iх правоў. Так, з 32 тысяч сiрот 22 тысячы дзяцей выхоўваюцца ў сем’ях, а з тых, хто становяцца сiротамi, каля 70 працэнтаў знаходзяць новыя сем’i. Ужо сёння 53 працэнты дзяцей-iнвалiдаў вучацца ў iнтэграваных класах у звычайных школах.

Крокi нашай краiны па абароне правоў дзяцей, лiчыць прадстаўнiк ЮНIСЕФ у Беларусi Бранiслаў Екiч, «сведчаць аб жаданнi дзяржавы рухацца ў гэтым пытаннi наперад». Ён станоўча ацанiў палажэннi прэзiдэнцкага дэкрэта, якiя накiраваны на распрацоўку iндывiдуальных планаў па абароне дзяцей. Таксама станоўчым ён лiчыць магчымасць пазасудовага адабрання дзяцей у бацькоў на 6 месяцаў з магчымасцю iх вяртання ў сям’ю, бо, паводле яго слоў, да 60 працэнтаў такiх дзяцей вяртаюцца ў сям’ю, а самi бацькi паспяваюць зрабiць належныя высновы. Старшыня парламенцкай камiсii Юрый Кулакоўскi адзначыў, што сiтуацыя ў Беларусi дазваляе весцi размову аб стварэннi iнстытута Упаўнаважанага па правах дзiцяцi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску абмяркоўвалiся праблемы абароны правоў дзiцяцi i перспектывы ўвядзення ў Беларусi iнстытута Упаўнаважанага па правах дзiцяцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика