Пiсаць гiсторыю сучаснасцi рэгiёнаў
Святлана ЯСКЕВIЧ
Выязная калегiя Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь разгледзела пытанне «Аб рабоце ўпраўлення iдэалагiчнай работы Брэсцкага аблвыканкама па развiццю сiстэмы дзяржаўнай мясцовай прэсы».
У ходзе нарады былi прааналiзаваны матэрыяльнае, фiнансавае становiшча раёнак, творчы патэнцыял, кадравая палiтыка рэгiянальнай прэсы. Асаблiвая ўвага падчас абмеркавання ўдзялялася арганiзацыi падпiскi i распаўсюджвання ў рознiцу перыядычных выданняў. Абмен вопытам, рост творчага патэнцыялу, паляпшэнне якасцi публiкацый мясцовай прэсы называлiся ў лiку галоўных задач на сучасным этапе. Паводле слоў старшынi Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiна Сумара, якi выступiў на калегii, калi ў газетных публiкацыях праяўляецца шэрасць, тым самым зневажаецца праўда. Мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч адзначыў, што ў цэлым на Брэстчыне створана неблагая матэрыяльная база друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi, трэба, каб за ёй паспявалi змест i якасць работы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выязная калегiя Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь разгледзела пытанне «Аб рабоце ўпраўлення iдэалагiчнай работы Брэсцкага аблвыканкама па ра |
|