21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цiскам кiраваць можна. I трэба

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказвала Марыя ЛIВЕНЦАВА, кандыдат медыцынскiх навук, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi артэрыяльнай гiпертэнзii Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя».

(Працяг. Пачатак у нумары за 30 лістапада.)

— Галiна Сцяпанаўна, Iванаўскi раён Брэсцкай вобласцi. Падчас дапрызыўнай медкамiсii ў сына выявiлася праблема з сэрцам. У яго з-за заняткаў спортам, а займацца ён пачаў яшчэ ў 7-м класе, — павялiчаная сардэчная мышца. Цяпер, калi ён кiдае заняткi, павышаецца цiск...=

— Тут варта адрознiваць два моманты: у вашага сына ёсць i павелiчэнне сардэчнай мышцы, i павышаны цiск. Першае можа быць следствам не толькi спартыўных дасягненняў, але i павышэння цiску.

— Падчас ультрагукавога даследавання ўрач сказаў, што павелiчэнне звязана хутчэй з заняткамi спортам.

— Калi б не было павышэння цiску, можна было б сказаць адназначна. Я мяркую, вам неабходна дакладна высветлiць, наколькi павялiчаны сардэчныя поласцi або гаворка iдзе толькi аб павелiчэннi сардэчнай мышцы i ўстанавiць, наколькi гэта звязана з павышаным цiскам. Тады будзе зразумела, што патрэбна вашаму сыну: прымаць лекавыя прэпараты цi дастаткова назiрацца ва ўрача. У любым выпадку, канешне, яму неабходна спынiць статычныя нагрузкi, якiя прыводзяць да нарошчвання мышачнай масы. Процiпаказаны i ўдзел у спаборнiцтвах. Неабходна падумаць пра будучыню. Нельга дапусцiць набыцця большых праблем у далейшым жыццi.

— У яго бывае цiск 160/100, праўда, ён яго не адчувае...

— Кожны трэцi гiпертонiк нiчога не адчувае, але гэта не азначае, што яму можна адкладваць вiзiт да ўрача i не лячыцца. Чым раней ваш сын зразумее, што яму паказана пастаянная лекавая тэрапiя, тым лепш.

— Наталля Аляксееўна, званю з Беразiно. У 16-гадовай дачкi панiжаны цiск...

— Што ж, гэта натуральны стан для дзяўчынак такога ўзросту, асаблiва для хударлявых.

— Калi цiск 90/60, яна сонная, кволая, галаўныя болi бываюць...

— У такiм выпадку для лепшай адаптацыi i самаадчування можна ранiцай даваць ёй адаптагены — настоi лiмоннiку, элеўтэракоку, жэнь-шэню, 20—25 кропель. Асаблiва паказана такая тэрапiя вясной i восенню. Зрэдку можна выпiваць i кубачак кавы, хоць захапляцца гэтым напоем не раю, таму што ён уключаецца ў абмен рэчываў i выклiкае прывыканне. Давайце дачцэ полiвiтамiны, асаблiва з утрыманнем вiтамiнаў групы В. Абавязкова паказана фiзiчная актыўнасць. Прагулкi, веласiпед, плаванне добра танiзуюць сасуды.

— Мы ўсё гэта робiм, але вынiку няма.

— I ўсё ж такi нiчога радыкальнага я вам не параю. Тое, што дзяўчынка стамляецца, гэта натуральна. Яна не адна такая. I ўсiм мы раiм палюбiць фiзiчную актыўнасць i ўжываць адаптагены.

— А чым здымаць галаўны боль?

— Прэпаратамi з утрыманнем кафеiну. Той жа цытрамон. Дадавайце ў зялёны салодкi чай крыху мяты, мелiсы, якiя танiзуюць сасуды, не здольныя, на жаль, добра выконваюць сваю функцыю. Памятайце, што ў вашым выпадку праблемы няма, таму што яна не прагрэсiруе, як у многiх iншых выпадках.

— Пётр Мiхайлавiч, Асiповiчы. Мне 60 гадоў. Цiск вагаецца на ўзроўнi 180,190/110. Бывае i 160, але самаадчуванне, здаецца, горш, чым пры 180...

— Сасуды прывыклi да больш высокага ўзроўню i рэагуюць на панiжэнне.

— Я хацеў бы запытаць, як вы ставiцеся да комплексу «Самаздраў»?

— Усе гэтыя методыкi маюць дадатковае значэнне i не з’яўляюцца галоўнымi ў лячэннi гiпертанii. Мы, кардыёлагi, абапiраемся на даныя шматцэнтравых клiнiчных даследаванняў, у якiх на вялiкай колькасцi хворых даказваецца эфектыўнасць медыкаментознага лячэння. Так што прэпараты прымаць вы абавязаны.

— Прымаў энап, берлiпрыл, але паляпшэння не заўважыў.

— Лячэнне неабходна падбiраць. Ваш урач павiнен удакладнiць дозы, дадаць iншыя прэпараты, пакуль не ўдасца дасягнуць станоўчага вынiку. Калi не атрымаецца, ён накiруе вас на кансультацыю ў абласны кардыялагiчны дыспансэр. Вы павiнны зразумець, што лячэнне гiпертанii — гэта працэс, якi доўжыцца не адзiн дзень. Тут варта набрацца цярпення i нi ў якiм разе не перарываць лячэнне.

— Значыць, змянiць лад жыцця, правiльна харчавацца i г.д. — недастаткова?

— У вашым выпадку, — канешне, не. Калi мы гаворым пра першую ступень гiпертанii, то бывае дастаткова i немедыкаментозных мераў, аднак лiчбы вашага цiску сведчаць аб другой ступенi, пры якой без лячэння не абысцiся.

— Юрый Вiктаравiч, Магiлёў. Мне 70 гадоў. Цiск 160/80. Прымаю каптапрыл, берлiпрыл. Здараецца сардэчная арытмiя.

— Гiпертанiя з’яўляецца фактарам рызыкi развiцця iшэмiчнай хваробы сэрца. Апошняя праяўляецца арытмiяй. Ёсць шэраг прэпаратаў, якiя i знiжаюць цiск, i процiстаяць арытмii, напрыклад, саталекс, канкор, эгiлок. Прэпарат неабходна прымаць, каб арытмiя не паўтарылася, а яна, на жаль, любiць вяртацца. I вы павiнны пастаянна iмкнуцца да таго, каб дасягнуць нармальнага цiску. Таму што толькi так можна спынiць прагрэсiраванне iшэмii.

— Бывае, я нiчога не прымаю, i цiск нармальны...

— А раптам ён павысiцца пасля нашай размовы? Прымаць лекавыя прэпараты неабходна i з прафiлактычнай мэтай, не чакаць, пакуль стане дрэнна. У процiлеглым выпадку заявяць пра сябе iншыя праблемы са здароўем. За арытмiяй — стэнакардыя. Лекавыя прэпараты могуць мяняцца, аднак ужываць iх трэба заўсёды.

— Людмiла Уладзiмiраўна з Капыльскага раёна. П’ю пастаянна iндап, але адчуваю горыч у роце. Можа, прэпарат дрэнна ўздзейнiчае на печань?

— Любы прэпарат можа даць пабочны эфект акрамя тых, што мы ад яго чакаем. Але вы можаце i памяняць прэпарат. Вы прымалi што-небудзь з эналапрылаў?

— Не. Мне прапiсалi iндап — ад цiску i амладзiн — ад сэрца.

— Амладзiпiн, нормадзiпiн, кардзiлапiн, нарваск — гэтыя прэпараты прызначаны якраз для таго, каб i сэрца лячыць, i цiск нармалiзаваць. I ў iх менш пабочных эфектаў. Парайцеся адносна iх з урачом.

«Прамую лінію» правялі Святлана БАРЫСЕНКА і Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказвала Марыя ЛIВЕНЦАВА, кандыдат медыцынскiх навук, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi артэрыяльнай гiп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика