Армiя Кiтая танцуе лепш
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебску на мiжнародным фестывалi сучаснай харэаграфii гран-пры атрымалi артысты з пекiнскага ансамбля песнi i танца Кiтайскай Народнай Армii. Члены журы аддалi iм перамогу за харэаграфiчную мiнiяцюру «Рыфмы гармонii». У фестывалi таксама ўзялi ўдзел калектывы з Беларусi, Расii, Малдовы, Эстонii, Германii. Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Матвяйчук адзначыў, што гэты харэаграфiчны форум, стаў традыцыйным i садзейнiчае iнтэграцыi творчага патэнцыялу Беларусi ў культурную прастору.
Фестываль сёлета адбыўся, дзякуючы фiнансавай дапамозе Вiцебскага аблвыканкама. Журы конкурсу ўзначальваў народны артыст СССР i Беларусi, акадэмiк, прафесар Акадэмii навук Беларусi, дырэктар Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра балета РБ Валянцiн Елiзар’еў. Паводле яго слоў, гэты праект дорыць прафесiянальным артыстам i гледачам шмат прыемных сюрпрызаў. Начальнiк упраўлення культуры Вiцебскага аблвыканкама Мiкалай Пашынскi лiчыць, што гэтае цудоўнае свята сучаснага танца — другая па значнасцi падзея ў культурным жыццi Прыдзвiнскага краю пасля «Славянскага базару». Свята сучаснага танца праводзiлася вось ужо ў 19-ы раз i не мае аналагаў у свеце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску на мiжнародным фестывалi сучаснай харэаграфii гран-пры атрымалi артысты з пекiнскага ансамбля песнi i танца Кiтайскай Народнай Армii |
|