21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падставы для пагаднення памiж Ватыканам i беларускай дзяржавай ёсць

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Пра гэта заявiў Прэфект Кангрэгацыi Каталiцкай адукацыi кардынал Зянон Грахалеўскi на прэс-канферэнцыi, якая адбылася пасля сустрэчы кардынала з намеснiкам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь Таццянай Кавалёвай. Ужо сам факт такой сустрэчы сведчыць аб ўзаемнай цiкавасці памiж не проста двума замежнымi ведамствамi, але i памiж дзвюма, яшчэ ў нядаўнiя часы несумяшчальнымi, сферамi адукацыi: свецкай i рэлiгiйнай. А таксама пра гатоўнасць Беларускай дзяржавы супрацоўнiчаць з Рымска-каталiцкiм касцёлам.

— Сустрэча не мела мэтай заключэнне нейкай дамовы, — пракаментаваў сваю размову ў Мiнiстэрстве адукацыi кардынал Зянон Грахалеўскi. — Гэта быў абмен думкамi. Я намагаўся прадставiць, як Каталiцкi касцёл бачыць праблемы навучання. Спадарыня Кавалёва распавяла, як гэта выглядае з боку дзяржаўных уладаў Беларусi.

Ватыкан бачыць праблему рэлiгiйнай адукацыi з двух аспектаў, зазначыў кардынал Зянон Грахалеўскi. Першы — дзяржава, выказваючы пашану да сваiх грамадзян, дазваляе адкрываць i падтрымлiвае рэлiгiйныя школы, у якiх узнiкае патрэба. Другi вельмi важны аспект — абавязак i права выхавання маюць у першую чаргу бацькi. Пра гэта права бацькоў кажа не толькi Касцёл, заўважыў прадстаўнiк Ватыкана, але падкрэслiваюць яго i розныя мiжнародныя дэкларацыi. Дзяржава i рэлiгiйныя арганiзацыi, будзе гэта Касцёл альбо Праваслаўная царква, альбо iншыя, дапамагаюць рэалiзаваць гэта права.

Важная ўмова рэалiзацыi такога права, лiчыць Прэфект, — супрацоўнiцтва. Выхаванне адбываецца ў розных накiрунках: сям’я, сябры, дзяржава. Таму, калi няма стасункаў памiж гэтымi складовымi чалавечага жыцця, то не адбудзецца i добрага вынiку.

— Размова ў мiнiстэрстве была вельмi станоўчая, — запэўнiў журналiстаў кардынал Зянон Грахалеўскi. — Напэўна, будзе шмат падстаў для заключэння пазней нейкiх пагадненняў памiж Апостальскай сталiцай i Беларускай дзяржавай. У многiх выпадках нашы погляды супадалi.

— Каталiцкае навучанне дзяцей i моладзi ў Беларусi стала магчымым пасля 1988 года, — расказаў бiскуп Антонi Дзям’янка, Апостальскi адмiнiстратар Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii. — Мы поўнасцю падпарадкоўваемся Кангрэгацыi каталiцкага веранавучання i ўсе дакументы i дырэктывы, якiя дае Кангрэгацыя, стараемся выконваць. Адначасова прытрымлiваемся законаў Беларускай дзяржавы. На Беларусi дзейнiчаюць дзве каталiцкiя духоўныя семiнарыi: у Гродне i Пiнску. Так, як i прапануе Кангрэгацыя каталiцкага веранавучання, адукацыя семiнарыстаў адбываецца на працягу 6 гадоў: два гады вывучаецца фiласофiя i чатыры — тэалогiя.

— Выкладанне ў Пiнскай семiнарыi, — расказаў кардынал Казiмiр Свёнтэк, Апостальскi Адмiнiстратар Пiнскай дыяцэзii, — адбываецца на беларускай мове, усе выкладчыкi — грамадзяне Беларусi. У 2007 годзе будзе першы яе выпуск, i ўжо ў гэтым снежнi мы атрымаем першых, пасля адраджэння гэтай навучальнай установы, дыяканаў. Што датычыцца кандыдатаў, то колькасць iх невялiкая. Настаўленне сёння моладзi часта адасоблена ад духоўнага накiрунку, таму маладому чалавеку цяжка вырашыцца прысвяцiць сябе служэнню Богу.

Каталiцкiя школы пры беларускiх касцёлах нельга назваць нядзельнымi, бо яны рэалiзоўваюць праграму, якая разлiчана на ўсе класы агульнаадукацыйнай школы i на сiстэматычныя заняткi (больш частыя, чым раз на тыдзень). На ўзроўнi дыяцэзiй створаны каталiтычныя iнстытуты, якiя, як i школы, цяпер праходзяць дзяржаўную рэгiстрацыю i, на падставе зацверджаных праграм, рыхтуюць настаўнiкаў-катэхетаў (знаўцаў веры) для працы ў парафii.

На Беларусi катэхезе навучаюць святары, законныя сёстры i свецкiя асобы. У справе навучання дапамагаюць выдавецтвы Гродзенскай дыяцэзii i «Про Хрысто», якiя друкуюць дапаможныя матэрыялы. Пры курыях таксама вызначаны асобы, якiя некалькi разоў на год наведваюць заняткi, сустракаюцца з дзецьмi i моладдзю i складаюць справаздачы.

— Праблема для выканання Касцёлам на Беларусi сваёй адукацыйнай мiсii, — патлумачыў журналiстам бiскуп Антонi Дзям’янка, — заключаецца ў тым, што большасць каталiцкiх парафiй знаходзiцца ў сельскай мясцовасцi, адкуль насельнiцтва актыўна мiгрыруе ў гарады. А ў буйных гарадах, у новых мiкрараёнах, дзе знаходзiцца большасць каталiцкiх дзяцей, знайсцi месца для пабудовы касцёла надзвычай цяжка. Магчымасцi ж рэалiзаваць праграму каталiцкага навучання ў агульнаадукацыйнай школе, у свабодны ад асноўных заняткаў час, пакуль няма. Ксяндзы могуць прыходзiць у школу для размоў з дзецьмi на тэмы этыкi, але такiя нерэгулярныя вiзiты i рэалiзацыя катэхiтычнай праграмы — рэчы розныя.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявiў Прэфект Кангрэгацыi Каталiцкай адукацыi кардынал Зянон Грахалеўскi на прэс-канферэнцыi, якая адбылася пасля сустрэчы кардынала з намес
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика