21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У лёсе, як i ў лесе, не адна сцяжынка

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА

Дзецям-сiротам у цяперашнi час дзяржава аказвае немалую матэрыяльную дапамогу. Прадастаўляе жыллё, сродкi для iснавання. Але, зразумела, нiякая грашовая падтрымка не заменiць iм сяброўскае плячо, параду i цеплыню. Выхаванцам Слуцкай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, пашанцавала: у iх стала на аднаго сябра больш.

«Вартае дзяцiнства» — менавiта пад такой назвай дэбютавала акцыя студэнцкага гарадка БДУ для дзяцей-сiрот. Адметна тое, што iнiцыятыва зыходзiла ад самiх студэнтаў, дакладней, ад Каардынацыйнай рады студэнцкiх iнтэрнатаў БДУ, у якую ўваходзяць старшынi студэнцкiх рад дзевяцi iнтэрнатаў i iх намеснiкi. У арганiзацыйных пытаннях маладым людзям дапамагалi дырэктар студэнцкага гарадка Мiхаiл Чарапеннiкаў i яго намеснiк Вольга Яраш.

Запланавалi трэнiнгавую праграму: студэнты, якiя займалiся з малодшай i сярэдняй групамi, рабiлi акцэнт на гульнявыя тэхналогii, для выхаванцаў жа 9—11-х класаў правялi гутарку на тэму прафарыентацыi. Таленавiтая моладзь iнтэрнатаў, у сваю чаргу, падрыхтавала для сваiх новых сяброў канцэртную праграму.

— Iдэя наладзiць акцыю нарадзiлася даўно. Выбралi Слуцкую школу-iнтэрнат. Бо, дзякуючы знаёмым, там прасцей было наладзiць кантакт, — расказвае старшыня Каардынацыйнай рады Уладзiмiр Бандарэнка. — Перад ад’ездам студэнты кожнага iнтэрната сабралi для дзяцей кнiжкi, цацкi, а таксама грошы, на якiя набылi спальнiкi i намёты для турызму, альбомы i фарбы для малявання.

Дарэчы, сам Уладзiмiр у гэты дзень працаваў са старэйшай групай. Паводле яго слоў, з падлеткамi, стэрэатыпы якiх не тое што зламаць, але i падкарэктаваць амаль немагчыма, размаўляць нялёгка. Кожнае слова з iх трэба было выцягваць, быццам на допыце.

Пасля трэнiнгу Дзiма, мацi якога месяц таму пазбавiлi бацькоўскiх правоў, расказаў мне, што калi б ён нешта пачаў пытацца цi расказваць, то пасля астатнiя здзеквалiся б з яго.

— Тут нельга выдзяляцца, — са слязамi на вачах прамовiў мой новы знаёмы. — Ведаеце, я, напрыклад, мару стаць пажарнiкам, каб дапамагаць людзям. Але нiкому пра гэта не кажу — абсмяюць.

Прыехаў у Слуцк i Дзянiс, студэнт факультэта радыёфiзiкi, якi падзялiўся з сiротамi сваiм лёсам.

«Ад мяне адмовiлiся, як толькi я нарадзiўся. Дзяцiнства правёў, як i большасць з вас, у школах-iнтэрнатах. Нехта курыў, нехта пiў. А я наведваў розныя гурткi: выпальвання, пашыву адзення, дэкаратыўнага мастацтва, разьбы па дрэву. Скончыў школу з адной тройкай па рускай мове. Паступiў у машынабудаўнiчае вучылiшча. Адзнакi ў школе нам, часцей за ўсё, завышалi, таму трэба было шмат часу займацца самастойна, каб адчуваць сябе на ўзроўнi з астатнiмi дзецьмi. Тады i паставiў перад сабой мэту: пасля вучылiшча абавязкова паступiць ва ўнiверсітэт. I вось, як бачыце, дамогся свайго, паступiў.

Самае галоўнае правiла поспеху, на мой погляд, не адкладваць усё на заўтра. Мае аднакласнiкi не кiравалiся iм, таму зараз нiчога не дасягнулi. Толькi тры чалавекi з 20 атрымалi вышэйшую адукацыю.

Зразумела, вы ўсе жадаеце вырвацца адсюль, атрымаць свабоду. А што такое свабода? Нiхто з вас, напэўна, не задумваецца, што на свабодзе трэба недзе жыць, вучыцца, есцi. Дарослае жыццё будзе насычана сваiмi праблемамi. I, паверце, сённяшнiя праблемы ў параўнаннi з iмi пададуцца дробязнымi».

Студэнты спадзяюцца, што пасля размовы ў гэтых дзяцей будзе грунт для роздуму.

— Мы расказалi пра наш унiверсiтэт, патлумачылi, што любая ВНУ сталiцы не з’яўляецца для iх неажыццявiмай марай, — гаворыць Уладзiмiр Бандарэнка. — Аказваецца, не ўсе нават ведалi, што дзецям-сiротам дзяржава прадастаўляе льготы пры паступленнi, што на перыяд навучання iнтэрнат для пражывання iм прадастаўляецца бясплатна. Што кожны месяц iм налiчваецца павышаная стыпендыя. I ў дадатак да гэтага дзяржава выдзяляе сродкi для набыцця адзення.

— Частымi нашымi гасцямi з’яўляюцца прадстаўнiкi хрысцiянскiх канфесiй, спонсарскiх арганiзацый, iншаземцы, — адзначыла дырэктар Слуцкай агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, Марына Мiрончык. — Але за тры гады iснавання iнтэрната студэнты да нас завiталi ўпершыню. Заўсёды лiчылi БДУ недасягальнай ВНУ, таму нават i не разглядалi магчымасцi нашых дзяцей там вучыцца. Але пасля наведвання геаграфiчнага факультэта i вашага прыезду у нас з’явiлася надзея. Хочацца, каб такiя акцыi ладзiлiся часцей.

— У другой палове снежня ў студэнтаў пачынаюцца залiкi. А пасля — сесiя. Таму ўсiх жадаючых чакаем на экскурсiю ў нашу ВНУ ў блiжэйшыя два тыднi, — запрашае прыветлiвых гаспадароў дырэктар студэнцкага гарадка Мiхаiл Чарапеннiкаў.

Рэакцыя на запрашэнне — мноства ўзнятых угору рук i позiркi спадзявання, звернутыя да «матулi» Марыны.

Дзецям, як паветра, проста неабходны жывыя зносiны. Важна, каб яны не жылi ў сваiм iнтэрнаце, як у замкнёнай ракавiнцы. I, зразумела, адна акцыя не прынясе рэальных вынiкаў. Трэба наладжваць iх як мага часцей. Бо з дзецьмi, у якiх нялёгкi лёс, трэба пачынаць займацца з дзяцiнства, рыхтаваць iх да самастойнага жыцця. Неабходна пераканаць iх, што сканструяваць сваё далейшае жыццё самастойна iм пад сiлу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзецям-сiротам у цяперашнi час дзяржава аказвае немалую матэрыяльную дапамогу. Прадастаўляе жыллё, сродкi для iснавання. Але, зразумела, нiякая грашов
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика