21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будучыя мiнiстры ведаюць, што трэба рабiць

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

I да iх iдэй прыслухоўваюцца мiнiстры сённяшнiя

«Сумленным, цярплiвым, патрабавальным не толькi да калег, але i да сябе, лаяльным i ўмець размаўляць на адной мове з людзьмi», — такiм павiнен быць кiраўнiк, лiчыць адзiн з удзельнiкаў студэнцкай навукова-практычнай канференцыi «Тэарэтыка-метадалагiчныя i прыкладныя аспекты дзяржаўнага кiравання ў Рэспублiцы Беларусь i за мяжой».

Ужо адзiнаццаты раз студэнты з розных ВНУ не толькi нашай краiны, але i Расii, Украiны i Казахстана збiраюцца разам i вырашаюць праблемы дзяржаўнага кiравання. За гэты час у канферэнцыi ўдзельнiчалi 3300 студэнтаў. Сёлета на яе сабралiся прадстаўнiкi 25 ВНУ Беларусi i Маскоўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Ламаносава.

— У Беларусi дзяржаўнае кiраванне — маладая сфера адукацыi i навуковых даследаванняў, — гаворыць рэктар Акадэмii кiравання, доктар юрыдычных навук, прафесар Станiслаў Князеў. — Мне вельмi прыемна, што менавiта яна прываблiвае маладых i перспектыўных вучоных.

Пра цiкаўнасць маладых сведчыць тое, што на канферэнцыю было заяўлена 412 студэнцкiх дакладаў. Але для ўдзелу ў ёй адабралi толькi 198.

— На маю думку, такiя канферэнцыi дазваляюць завесцi новыя кантакты, пазнаёмiцца з цiкавымi людзьмi, якiя падзяляюць твае iнтарэсы, у дадзеным выпадку — гэта дзяржкiраванне, — тлумачыць Мiхаiл Стараў, студэнт МДУ iмя М. Ламаносава. — Да таго ж, калi ты сам выступаеш, гэта дапамагае сфармуляваць думкi, адказаць на пытаннi. Я быў на шматлiкiх канферэнцыях, як на прафесарскiм узроўнi, так i на студэнцкiх, чуў процьму дакладаў i прэзентацый, але сёння мяне вельмi ўразiлi выступленнi хлопцаў з Мiнскага вышэйшага авiяцыйнага каледжа.

— Гэта цудоўная магчымасць для нашых масцiтых вучоных паглядзець, як моладзь успрымае iх даследаваннi i ўнесцi ў гэтыя даследаваннi нейкiя карэктывы, — лiчыць старшыня аргкамiтэта канферэнцыi Сяргей Хажэмпа, дырэктар Iнстытута дзяржаўнага кiравання Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

— Я па-добраму зайздрошчу тым, хто ўдзельнiчаў у канферэнцыi, — прызнаўся студэнтам прарэктар Акадэмii кiравання Iгар Ганчаронак. — Усё пачынаецца са студэнцтва: тыя iдэi, якiя нараджаюцца, як правiла, нараджаюцца менавiта ў студэнцкай аўдыторыi. I яны генеруюцца менавiта ў вашым узросце, i таму Акадэмiя кiравання кожны год збiрае вас, каб гэтыя iдэi пачуць. А потым прымянiць на практыцы дзяржаўнага кiравання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I да iх iдэй прыслухоўваюцца мiнiстры сённяшнiя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика