Пiва для падлеткаў? Калi ласка?
Аляксандр ПУКШАНСКI
На Вiцебшчыне сёлета пастаўлены на ўлiк каля 350 падлеткаў, якiя ўжываюць алкаголь. Для параўнання ўсяго ў рэгiёне з дыягназам «хранiчны алкагалiзм» у гэтым годзе зарэгiстравана больш за 25 тысяч чалавек.
Чаму б не пiць, калi пiва вельмi лёгка можна купiць у гандлёвых кiёсках, ларках? Аб гэтым сведчаць даныя iнспекцый па справах непаўналетнiх. Так, у Прыдзвiнскiм краi толькi за 10 месяцаў 2006 года ўчастковымi iнспектарамi гэтай службы зафiксавана каля 400 выпадкаў продажу пiва падлеткам. Займалiся праблемай i спецыялiсты Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi. Яшчэ летам падчас спецыяльнай праверкi факты рэалiзацыi пiва непаўналетнiм ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў зарэгiстраваны ў 12 кiёсках. Спецыялiсты Камiтэта прапанавалi старшынi Вiцебскага гарвыканкама забаранiць вiнаватым iндывiдуальным прадпрымальнiкам далей гандляваць пiвам i слабаалкагольнымi напоямi. Але ж кантралёры зрабiлi вывад, што ў гарвыканкаме падышлi да вырашэння гэтага пытання фармальна. Напрыклад, пакуль чыноўнiкi гарвыканкама i райвыканкама (тут выдалi лiцэнзiю на прадпрымальнiцкую дзейнасць) разбiраюцца з «пiўнымi парушэннямi» аднаго бiзнэсмена: не могуць вызначыць, хто ж мае права змянiць спiс тавараў, якiмi ён зможа далей гандляваць, прадпрымальнiк, як i раней, спакойна гандлюе пiвам! Пасля чарговай рэйдавай праверкi кантралёры ўпэўнiлiся, што ў Вiцебску нiякiх станоўчых змен у забароне продажу пiва падлеткам не адбылося. Нават каля ўстаноў адукацыi ў кiёсках рэалiзуецца пiва... Вiтрыны асобных кiёскаў на 50 працэнтаў застаўлены пiвам. Падлiчана, што пiва ў гандлёвым абароце кiёскаў складвае 30—40 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Вiцебшчыне сёлета пастаўлены на ўлiк каля 350 падлеткаў, якiя ўжываюць алкаголь. Для параўнання ўсяго ў рэгiёне з дыягназам «хранiчны алкагалiзм» у
|
|