Дыск — педагогам, ласункi — дзецям
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Ксюша Сiтнiк не задаволiлася перамогамi на «Славянскiм базары-2005» i дзiцячым «Еўрабачаннi-2005», i нагадала ўсё ж сваёй мацi i педагогу Святлане Стацэнка пра абяцанне падрыхтаваць сольны дыск. 23 лiстапада дэбютны альбом маленькай спявачкi «Мы разам» якраз быў прэзентаваны ў сталiчным забаўляльным комплексе «Журавiнка». Творчую падтрымку мерапрыемству аказалi Алена Грышанава, Вiктар Пшанiчны, Ганна Шаркунова, Саша НэмА, а таксама юныя выканаўцы — Саша Салавейчык i сёлетнi прадстаўнiк Беларусi на дзiцячым «Еўрабачаннi» Андрэй Кунец. Адпаведна, у госцi прыйшлi i дарослыя слухачы, i дзецi — прычым у кошт бiлета апошнiх уваходзiлi напой i пiрожнае.
«Я вельмi доўга чакала выхаду дыска, — бясхiтрасна прызналася Ксюша. — Мы планавалi выпусцiць яго ў маi, да майго дня нараджэння, потым адклалi да верасня, потым да кастрычнiка... Але, нарэшце, зрабiлi». — «Ну, трэба ж i з iншымі дзецьмi трон дзялiць, я павiнна ўдзяляць увагу ўсiм сваiм вучням», — пракаментавала Святлана Стацэнка. Яна расказала, што на дыску тры «разыначкi»: упадабаны дзецьмi клiп на песню «Маленькi карабельчык», мiнусавая фанаграма песнi «Мы разам», якая гучала на «Еўрабачаннi» ў Бельгii i зараз актыўна выкарыстоўваецца на розных дзiцячых конкурсах, а таксама буклет з тэкстамi i нотамi, якi будзе вельмi карысным для педагогаў. Ксюша тым часам рыхтуецца да пастаяннай працы ў ролi тэлевядучай. З наступнага года на тэлеканале «ЛАД» будзе выходзiць аналаг праграмы «Добрай ранiцы, Беларусь!» — толькi з удзелам дзяцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ксюша Сiтнiк не задаволiлася перамогамi на «Славянскiм базары-2005» i дзiцячым «Еўрабачаннi-2005», i нагадала ўсё ж сваёй мацi i педагогу Святлане Ста |
|