Дрэваапрацоўка без лiцэнзii
Iгар ГРЫШЫН
У Лунiнецкiм раёне праваахоўнiкi разам з супрацоўнiкамi iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах выявiлi падпольную дрэваапрацоўчую вытворчасць.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, 32-гадовы iндывiдуальны прадпрымальнiк у вёсцы Бостынь наладзiў працу па распiлоўцы лесу. Прычым займаўся ён гэтым бiзнэсам, не маючы адпаведнай лiцэнзii. У вынiку на абсталяванне, кошт якога складае каля 40 мiльёнаў рублёў, накладзены арышт, а па данаму факту праводзiцца праверка. СХАВАЎ СВАЯЧКУ Ў ТАХЦЕ На тыдзень хапiла сiл жыць з каменем на сэрцы ў 31-гадовага жыхара Ваўкавыска, якi ў рэшце рэшт пайшоў у мiлiцыю. Ён пакаяўся мясцовым сышчыкам у тым, што ўчынiў на п’яную галаву. У прыватнасцi, мужчына паведамiў аб тым, як у сваёй кватэры разам з 19-гадовай стрыечнай сястрой яны выпiвалi, потым паспрачалiся. А затым ён схапiўся за нож, высвятляючы адносiны, i расправiўся з дзяўчынай. Цела няшчаснай злачынца схаваў у тахце, дзе яго праз тыдзень i знайшлi праваахоўнiкi. Таксама па п’янай «лавачцы» вясковец з Манькавiчаў, што ў Столiнскiм раёне, нарабiў бяды ў Брэсце. Позна ўвечары ў кватэры аднаго з мясцовых жыхароў пасля выпiтага i разыгралася трагедыя: узброены нажом госць забiў вяскоўца з Бярэзiнскага раёна i паранiў у грудзi 20-гадовую жанчыну, якая змешчана ў бальнiцу. Крымiнальнiк затрыманы. ТЭЛЕВIЗАР ЗАМКНУЛА Трагiчнае здарэнне адбылося ў вёсцы Засiнцы Ельскага раёна, дзе ў агнi пажару загiнулi двое. Днём тут загарэўся дом 63-гадовага пенсiянера. Як высветлiлася пазней, разам з гаспадаром у хаце знаходзiўся госць, 54-гадовы жыхар з Кавалёў. На жаль, абодва мужчыны не змаглi выратавацца i сталi ахвярамi пажару. Паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай узгарання стала кароткае замыканне тэлевiзара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лунiнецкiм раёне праваахоўнiкi разам з супрацоўнiкамi iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах выявiлi падпольную дрэваапрацоўчую вытворчасць
|
|