Кiнулася ратаваць дом ад пажару
Сяргей РАСОЛЬКА
У вёсцы Варковiчы Слуцкага раёна ахвярай агню стала пенсiянерка.
Як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, ранiцай жанчына запалiла печ, аднак пакiнула адчыненай топачную дзверцу. Побач, на прытопачным лiсце, сушылiся дровы. Адной iскры аказалася дастаткова, каб пачаўся пажар. Дым праз акно заўважыла сама гаспадыня, якая ў той момант знаходзiлася на двары. Яна кiнулася ў дом, аднак у моцна задымленым памяшканнi страцiла прытомнасць. Спецыялiсты падраздзялення МНС, якiя прыбылi на месца здарэння праз некалькi хвiлiн пасля выклiку, вынеслi пенсiянерку з палаючага дома. Аднак, нягледзячы на намаганнi медыкаў, выратаваць яе не атрымалася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Варковiчы Слуцкага раёна ахвярай агню стала пенсiянерка
|
|