Давай грошы, вадзiцель
Аляксандр ПУКШАНСКI
40-гадовы вiцебскi iндывiдуальны прадпрымальнiк ледзь не стаў ахвярай нападу пасажыра, якi знаходзiўся ў салоне яго аўтамабiля.
Апошнi каля 24 гадзiн ночы пад пагрозай прадмета, якi нагадваў пiсталет, пачаў патрабаваць грошы. Але жаданага не атрымаў. Ды хутка знiк у цемры нi з чым... Iнцыдэнт адбыўся на вулiцы Воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў у Вiцебску. Лiтаральна на наступны дзень ранiцай мiлiцыянеры затрымалi падазронага, якi адпачываў у рэстаране гасцiнiчнага комплексу «Ветразь». Устаноўлена, што пакрыўдзiў прадпрымальнiка жыхар вёскi Дыманова, 1985 года нараджэння. У яго канфiскавалi пнеўматычны пiсталет калiбру 4,5 мiлiметра. Узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
40-гадовы вiцебскi iндывiдуальны прадпрымальнiк ледзь не стаў ахвярай нападу пасажыра, якi знаходзiўся ў салоне яго аўтамабiля |
|