Прышпiлiся сам i прышпiлi пасажыраў!Акно ДАI У мэтах знiжэння цяжару наступстваў у дарожна-транспартных здарэннях, павышэння дарожна-транспартнай культуры насельнiцтва, а таксама прыцягнення ўвагi грамадскасцi да актуальных праблем бяспекi дарожнага руху з 20 кастрычнiка да 1 снежня 2006 года праводзiлася рэспублiканская прафiлактычная акцыя «Прышпiлiся!».За час правядзення акцыi iнспектарамi сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi былi прышпiлены практычна ўсе вадзiцелi. На жаль, больш за 20 тысяч з iх пачалi выкарыстоўваць па прамому прызначэнню рэмень бяспекi толькi пасля прынятых да iх мераў адмiнiстрацыйнага ўздзеяння. Што гэта дало? Знiжэнне цяжару наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў. У перыяд часу з 20 кастрычнiка (крыху больш за месяц) толькi ў Мiнску ў дарожна-транспартных здарэннях загiнула на 10 чалавек менш (93 супраць 103) пры тым, што здзейснена 1181 ДТЗ. Фiнал Акцыi «Прышпiлiся сам i прышпiлi пасажыраў!» адбудзецца 1 снежня ў Мiнску. Удзельнiкамi акцыi змогуць стаць вадзiцелi, чые маршруты ў гэты дзень пройдуць па вулiцах Савецкага раёна беларускай сталiцы. Мэтай акцыi з’яўляецца заахвочванне дысцыплiнаваных вадзiцеляў, якiя выконваюць патрабаваннi Правiлаў дарожнага руху, асаблiва ў частцы выкарыстання рамянёў бяспекi. У ходзе акцыi вадзiцеляў, якiя не будуць грэбаваць рамянямi бяспекi самi i не дазволяць пасажырам, якiя знаходзяцца ў салоне iх аўтамабiля, ехаць не прышпiленымi рамянямi бяспекi, чакаюць каштоўныя падарункi, якiя будуць уручаны супрацоўнiкамi Дзяржаўтаiнспекцыi. Такiм чынам, не варта загадзя хвалявацца, калi 1 снежня вас спынiць iнспектар ДАI, — магчыма, ён вас узнагародзiць! Акцыя арганiзавана Дзяржаўтаiнспекцыяй сумесна з iнфармацыйна-даведачным парталам Interfax.by. Падарункi для вадзiцеляў прадастаўлены кампанiяй Belautogroup, якая прадстаўляе ў Беларусi гандлёвую марку Liqui moli. Вадзiцелi, не спяшайцеся, прышпiлiцеся! Дзмiтрый МАРОЗАЎ, ст. iнспектар агiтацыi i прапаганды аддзела ДАI УУС адмiнiстрацыi Савецкага раёна г. Мiнска.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах знiжэння цяжару наступстваў у дарожна-транспартных здарэннях, павышэння дарожна-транспартнай культуры насельнiцтва, а таксама прыцягнення ўваг
|
|