Выбiраем герояў спорту-2006
У балельшчыкаў з’явiлася ўнiкальная магчымасць выказаць, што яны думаюць пра таго цi iншага спартсмена, трэнера, каманду, каментатара i паўплываць такiм чынам на вызначэнне лепшых удзельнiкаў спартыўнага свету Беларусi. Вынiкi галасавання будуць падведзены ў сумесным праекце Белтэлерадыёкампанii i Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба «Навагоднi баль-2007. Героям спорту». На вiдовiшчным шоу, якое адбудзецца 31 снежня, стануць вядомыя лепшыя з лепшых — у 14 намiнацыях.
Прэмii атрымаюць уладальнiкi тытулаў «Каманда года», «Спартсмен года», «Спартсменка года», «Вынiк года», «Адкрыццё года», «Трэнер года», «Самы яркi спартыўны момант», «Спартыўнае таварыства года», «За волю да перамогi» (прысуджаецца спартсменам з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi), «Спартыўны тэлевiзiйны журналiст», «Спартыўны журналiст друкаваных СМI», «Мiстэр элегантнасць» i «Мiс чароўнасць» (так назавуць самых прывабных беларускiх спартсменаў), «Спартыўны мецэнат года». Узор анкеты для галасавання можна будзе знайсцi на сайце Белтэлерадыёкампанii www.tvr.by i ў вядучых рэспублiканскiх СМI. У кожнай намiнацыi будуць вызначаны тры лiдары, з якiх кампетэнтнае журы абярэ ўласна герояў — пераможцаў. Звяртаем вашу ўвагу: галасаванне пройдзе з 20 лiстапада да 15 снежня. Цырымонiя ўзнагароджання пройдзе ў рамках «Навагодняга балю-2007». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У балельшчыкаў з’явiлася ўнiкальная магчымасць выказаць, што яны думаюць пра таго цi iншага спартсмена, трэнера, каманду, каментатара i паўплываць так |
|