Вадзiцель абараняўся... зубамi
У Кемераве п’яны вадзiцель пакусаў супрацоўнiка аўтаiнспекцыi. Праваахоўнiк спрабаваў выратаваць жыццё аўтамабiлiсту, не даючы яму праглынуць ключы ад машыны.
Супрацоўнiкi аўтаiнспекцыi ноччу спынiлi «Масквiч», падазраючы, што вадзiцель машыны не зусiм цвярозы. 40-гадовы аўтамабiлiст прызнаўся, што выпiў паўлiтра спiрту. Калi вадзiцель выйшаў з машыны, ён амаль не стаяў на нагах. У той момант, калi вадзiцель зразумеў, што яго больш не пусцяць за руль, ён паспрабаваў праглынуць ключы. Аўтаiнспектар жа спрабаваў перашкодзiць яму гэта зрабiць, аднак аўтааматар лiтаральна скусаў яго рукi. У дзяржiнспекцыi Кемерава заявiлi, што аўтаiнспектару ўсё ж удалося выцягнуць ключы з рота п’янага вадзiцеля, праўда, для гэтага давялося апрануць пальчаткi. ПАЛIЦЭЙСКIХ ПАДСТРЭЛIЛА 92-ГАДОВАЯ ЖАНЧЫНА Пры спробе аказаць супрацiўленне палiцыi ў ЗША загiнула 92-гадовая жыхарка Атланты. Як паведамляе CNN, 92-гадовая Кэтрын Джонсан пражыла ў сваiм доме ў Атланце (штат Джорджыя) 17 гадоў i не выклiкала нiякiх падазрэнняў у акружаючых. Тым не менш, яе раптоўна вырашылi наведаць афiцэры з упраўлення па барацьбе з наркотыкамi, якiя прыйшлi да яе з ордэрам на вобыск. Даведаўшыся аб мэце iх вiзiту, пажылая дама тут жа пачала палiць па няклiканых гасцях. У вынiку адзiн палiцэйскi быў паранены ў руку, другi атрымаў кулю ў бядро, трэцi ў плячо. Наркапалiцэйскiя адкрылi стралянiну ў адказ i забiлi Кэтрын Джонсан. Суседзi i сваякi старой у адзiн голас заяўлялi, што палiцэйскiя, хутчэй за ўсё, памылiлiся адрасам. Пляменнiца загiнулай упэўнена, што Кэтрын Джонсан была напужана нечаканым вiзiтам i прыняла палiцэйскiх за рабаўнiкоў. А ў палiцыi ўпэўнiваюць, што ордэр на вобыск быў выдадзены на правiльны адрас. ЗА КАХАННЕ — БАНКАЎСКI КРЭДЫТ Ва Ульянаўску прайшоў суд над экстравагантным махляром, якi ўлюбляў у сябе ахвяр падману. 36-гадовы беспрацоўны жыхар Заволжскага раёна Сяргей Байко заводзiў раманы з жанчынамi, пасля чаго прасiў iх аформiць на сваё iмя банкаўскi крэдыт. Жанчыны, не задумваючыся, бралi на сябе фiнансавыя абавязацельствы, аб якiх прасiў палюбоўнiк. Яны таксама ўгаворвалi сваiх сябровак, каб тыя афармлялi пазыку на сваё iмя. Усяго ахвярамi злачынцы сталi больш за 80 жанчын. Аферыст дзейнiчаў па адной i той жа схеме: знаёмiўся з жанчынай, заводзiў з ёй раман, пасля чаго прасiў аформiць крэдыт на сваё iмя. Так як жанчыны «страчвалi» розум ад Сяргея, яны не адмаўлялi яму. Байко тлумачыў кожнай новай пасii, што не можа атрымаць крэдыт у банку па аб’ектыўных прычынах — афiцыйна ён быў беспрацоўны. Афёра раскрылася пасля таго, як жанчынам сталi прыходзiць папераджальныя пiсьмы. Да таго моманту махляр знiк. Агульная сума ўзятых крэдытаў дасягала 3 млн расiйскiх рублёў. Некаторыя жанчыны пасля суда, якi прыгаварыў Байко да 8 гадоў пазбаўлення волi, прызналiся, што будуць чакаць вяртання каханага з турмы. ЖЫЦЦЁ ЗА ПУЧОК ТРАВЫ Грэчаскi пастух прызнаўся ў забойстве пецярых паляўнiчых, якiя нiбыта патапталi траву на яго пашы. З такой заявай выступiлi прадстаўнiкi грэчаскай палiцыi пасля допыту 73-гадовага пастуха i яго 42-гадовага сына. Забойства адбылося ў наваколлi вёскi Калiвiя за 280 км ад Афiн. Ахвярамi сталi 5 паляўнiчых з суседняй вёскi Леўка ва ўзросце ад 17 да 33 гадоў. Кожны з iх быў забiты двума стрэламi, першы з якiх быў зроблены з далёкай, а другi «кантрольны» — з блiзкай адлегласцi. «Хладнакроўнае забойства з-за пучка травы». Так назвала грэчаская газета Ethnos daily расправу над паляўнiчымi. Колькасць забойстваў у Грэцыі адна з самых нiзкiх у Еўропе. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кемераве п’яны вадзiцель пакусаў супрацоўнiка аўтаiнспекцыi. Праваахоўнiк спрабаваў выратаваць жыццё аўтамабiлiсту, не даючы яму праглынуць ключы ад
|
|