Прэм’ер-мiнiстр Беларусi ўручыў прэмii ўрада ў галiне якасцi
БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ўручыў прэмii Урада Рэспублiкi Беларусь за дасягненнi ў галiне якасцi ў 2006 годзе. Урачыстая цырымонiя ўзнагароджання 22 лаўрэатаў адбылася ў Нацыянальнай бiблiятэцы.
У iх лiку — адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Бярозабудматэрыялы», «Гродна Азот», «Крынiца» (г. Мiнск), «Полацк-Шкловалакно», рэспублiканскiя ўнiтарныя прадпрыемствы «Гомельскi завод лiцця i нармалей», «Гомельскi станкабудаўнiчы завод iмя С.М. Кiрава», «Маладзечанскi завод металаканструкцый», навукова-вытворчае рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства «ЛЭМТ» (Мiнск). Прэмiю за якасць атрымала вялiкая група прадпрыемстваў па выпуску харчовых тавараў: адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Брэсцкi мясакамбiнат», «Гомельскi мясакамбiнат», «Магiлёўскi мясакамбiнат», «Слонiмскi мясакамбiнат», «Шчучынскi масласырзавод», РУСВП «1-я Мiнская птушкафабрыка», РУСВП «Птушкафабрыка «Салiгорская», сумеснае беларуска-расiйскае адкрытае акцыянернае таварыства «Белавежскiя сыры» (г. Высокае). Акрамя таго, хрустальныя сiмвалы i дыпломы, прэмii атрымалi ААТ «Гасцiнiца Планета» (г. Мiнск), дзяржаўная ўстанова «Палац Рэспублiкi» Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (г. Мiнск), ТАА «Вегас» (г. Брэст), доследна-вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства «Канструктарскае бюро спецыяльнай тэхнiкi» Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, РУП «Навагрудская швейная фабрыка», прыватнае ўнiтарнае трыкатажнае прадпрыемства «Рамгiль» (г. Слонiм).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ўручыў прэмii Урада Рэспублiкi Беларусь за дасягненнi ў галiне якасцi ў 2006 годзе
|
|