21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сенатары адобрылi Працэсуальна-выканаўчы кодэкс

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора адбылося чарговае пасяджэнне сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм сенатары разгледзелi 6 пытанняў.

У прыватнасцi, члены верхняй палаты парламента разгледзелi Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Праектам кодэкса iстотна спрашчаецца адмiнiстрацыйны працэс. Так, па справах, па якiх абставiны здзяйснення адмiнiстрацыйнага правапарушэння добра вядомы, а асоба, якая прыцягваецца да адказнасцi, прызнае сябе вiнаватай, пратакол аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi састаўляцца не будзе. Замест гэтага будзе выносiцца пастанова аб налажэннi адмiнiстрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу, памер якога будзе мiнiмальным, але не нiжэй пяцi дзесятых базавай велiчынi.

Таксама ў кодэксе замацоўваецца патрабаванне аб недатыкальнасцi асобы. Фiзiчная асоба, у адносiнах да якой вядзецца адмiнiстрацыйны працэс, надзяляецца правам мець абаронцу з пачатку адмiнiстрацыйнага працэсу, а ў выпадку адмiнiстрацыйнага затрымання — з моманту аб’явы аб адмiнiстрацыйным затрыманнi.

Таксама сенатары адобрылi законапраект «Аб унясеннi змяненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях па пытанню адказнасцi за несвоечасовы абавязковы продаж замежнай валюты». Згодна з праектам, памер штрафу, якi накладаецца на юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў за несвоечасовы абавязковы продаж замежнай валюты, будзе складаць да аднаго працэнта ад непрададзенай валюты за кожны дзень пратэрмiноўкi, аднак не больш за суму непрададзеных валютных сродкаў.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылося чарговае пасяджэнне сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм сенатары разгледзелi 6 пытанняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика