Як процiстаяць СНIДу?
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора ў Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi прайшлi парламенцкiя слуханнi на тэму «Дзяржаўная палiтыка Рэспублiкi Беларусь па процiдзеянню распаўсюджванню ВIЧ/СНIДу».
Як адзначыў старшыня верхняй палаты парламента Генадзь Навiцкi, Беларусь мае намер актывiзаваць удзел у мiжнародных акцыях, якiя накiраваны супраць СНIДу. Для нашай краiны гэта вельмi актуальна, бо сёння ў Беларусi зарэгiстравана больш за 7 тысяч ВIЧ-iнфiцыраваных, а за апошнiя 8 гадоў ад СНIДу памерла 328 чалавек. Цяперашнi ж рост ВIЧ-iнфiцыраваных людзей звязаны з пашырэннем распаўсюджвання сiнтэтычных наркарэчываў, ужыванне якiх патрабуе ўнутрывенных iн’екцый. На думку Г. Навiцкага, галоўнай складанасцю для Беларусi з’яўляецца тое, што яна размешчана на перасячэннi транзiтных шляхоў з Еўропы, а таму наша краiна знаходзiцца на пярэднiм краi барацьбы з наркатрафiкам i нелегальнай мiграцыяй. Удзельнiкi слуханняў — а гэта парламентарыi, кiраўнiкi шэрагу мiнiстэрстваў, грамадскiх арганiзацый i iнш. — абмеркавалi эфектыўнасць мераў, накiраваных на барацьбу са СНIДам, у тым лiку пытаннi ўдасканалення нарматыўнай прававой базы, узмацнення прафiлактыкi ВIЧ/СНIДу, забеспячэння медыцынскай дапамогi i даступнасцi паслуг па нагляду за ВIЧ-iнфiцыраванымi i хворымi СНIДам, пашырэння ўзаемадзеяння памiж дзяржаўнымi органамi i грамадскiмi арганiзацыямi ў гэтай сферы i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi прайшлi парламенцкiя слуханнi на тэму «Дзяржаўная палiтыка Рэспублiкi Беларусь па процiдзеянню
|
|