21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Група з «iльготнай» кампенсацыяй

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Твае правы

Як сцвярджаюць медыкi, штогод у Беларусi становяцца «новымi» iнвалiдамi не менш чым 50 тысяч чалавек. Прычым не сакрэт, што практычна кожнаму з iх даводзiцца сутыкацца з тымi цi iншымi праблемамi. У прыватнасцi, як чалавеку з абмежаванымi магчымасцямi атрымаць пуцёўку на аздараўленне, якiм чынам выдаюцца пратэзна-артапедычныя вырабы цi спецаўтатранспарт, а таксама пры якiх умовах iнвалiды могуць разлiчваць на сацыяльнае жыллё? З гэтымi i iншымi пытаннямi мы паспрабуем разабрацца з дапамогай начальнiка аддзела рэабiлiтацыi i адаптацыi iнвалiдаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рыты Валянцiнаўны СУШКО.

Новы парадак з ранейшай чаргой

Аздараўленне не раскоша, а ў большасцi выпадкаў для чалавека «на групе» — сапраўдная неабходнасць. Таму тэма пуцёвак была i застанецца актуальнай заўсёды. Дзе i з якой перыядычнасцю iх можна будзе атрымаць? I цi застанецца санаторнае лячэнне для iнвалiдаў бясплатным?

— Згодна з указам кiраўнiка дзяржавы, з новага года прадастаўленнем пуцёвак для ўсiх грамадзян нашай краiны будзе займацца Рэспублiканскi цэнтр па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва, — зазначае Рыта Сушко. — Адпаведна, з 1 студзеня iнвалiды, якiя жадаюць прайсцi аздараўленне, маюць на тое медыцынскiя паказаннi i не маюць процiпаказанняў да наведвання санаторнай установы, павiнны звяртацца ўжо не ў раённыя ўпраўленнi па працы i сацыяльнай абароне, а менавiта ў структуры цэнтра на месцах. Прычым варта падкрэслiць: дасягнута дамоўленасць, што органы па працы i сацыяльнай абароне перададуць сюды ўсе дакументы па ўлiку пенсiянераў i iнвалiдаў, якiя маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэннi. А ў сваю чаргу гэта дазволiць захаваць цяперашнюю чарговасць атрымання пуцёвак. Iнакш кажучы, пенсiянер цi iнвалiд застанецца ў чарзе з той даты, калi ён падаў заяву, копiю дакументаў з пацвярджэннем свайго статусу, адпаведную даведку ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii i стаў на ўлiк у органах па працы i сацыяльнай абароне.

I яшчэ некаторыя нюансы. З 1 студзеня наступнага года за непрацуючымi iнвалiдамi I i II груп захаваецца права на першачарговае i пры гэтым бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне цi аздараўленне, але не больш за адзiн раз на працягу 2 гадоў. А дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў, непрацуючыя iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны i прыроўненыя да iх iнвалiды-ваеннаслужачыя, а таксама непрацуючыя iнвалiды з дзяцiнства ў вынiку наступстваў Вялiкай Айчыннай змогуць разлiчваць на бясплатную пуцёўку адзiн раз у год.

Дапамогу вызначае толькi ўрач

Адно з традыцыйна «папулярных» пытанняў датычыцца спецыяльнага транспарту для iнвалiдаў. Каму ён выдаецца i на якiх умовах?

— Першай i асноўнай падставай для выдачы iнвалiду бясплатна цi на льготных умовах сродкаў тэхнiчнай рэабiлiтацыi згодна з Дзяржаўным рэестрам, i ў тым лiку падставай для выдачы спецаўтратранспарту, заўсёды з’яўляецца заключэнне медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii або ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii палiклiнiкi па месцы жыхарства, — падкрэслiвае Рыта Сушко. — У прыватнасцi, для атрымання аўтамабiля з ручным кiраваннем iнвалiд павiнен прадставiць заключэнне абласной цi Мiнскай гарадской МРЭК аб наяўнасцi медпаказанняў для атрымання аўтамабiля i ўласнай прыгоднасцi для кiравання транспартным сродкам. Таксама заключэнне МРЭК патрабуецца для забеспячэння крэсла-каляскi. А вось для забеспячэння пратэзамi, артапедычным абуткам цi iншымi прыстасаваннямi для аблягчэння жыцця (да прыкладу, кiем) цалкам дастаткова заключэння УКК арганiзацыi аховы здароўя.

Пры гэтым нельга забываць, што зараз большасць iнвалiдаў павiнна мець на руках iндывiдуальную праграму рэабiлiтацыi, якая вызначаецца МРЭК. Таму, калi такая праграма на самай справе ёсць, то звяртацца па дадатковыя заключэннi ўжо не патрэбна.

Да слова, любы тэхнiчны сродак рэабiлiтацыi мае пэўны тэрмiн эксплуатацыi. Скажам, для спецыялiзаванага аўтамабiля «Таўрыя» цi «Ака» ён складае 10 гадоў. Пасля iх заканчэння можна разлiчваць на атрыманне новай машыны. У той жа час датэрмiновай замены транспартнага сродку заканадаўствам не прадугледжваецца.

— Пры гэтым iнвалiдам, якiя атрымалi ў карыстанне бясплатна або па льготнаму кошту аўтамабiль з адпаведнай мадыфiкацыяй кiравання, выплачваецца штогадовая кампенсацыя выдаткаў на бензiн, рамонт i тэхнiчнае абслугоўванне ў памеры 61,8 тыс., i ў памеры 30,9 тыс. рублёў у год — iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны II групы i iнвалiдам II групы з прычыны ваеннай траўмы з лiку ваеннаслужачых, што маюць у прыватнай уласнасцi аўтамабiль, а таксама iнвалiдам, якiя атрымалi бясплатна цi на льготных умовах мотакаляску, — працягвае Рыта Сушко. — Да таго ж кампенсацыя на транспартнае абслугоўванне ў памеры 50,4 тыс. рублёў у год выплачваецца iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны I групы i iнвалiдам I групы ў вынiку ваеннай траўмы, якiя па медыцынскiх паказаннях не маюць права на бясплатнае атрыманне ў карыстанне аўтамабiляў, а таксама iнвалiдам Вялiкай Айчыннай, якiя дасягнулi 70-гадовага ўзросту, iнвалiдам з катэгорыi Герояў СССР i Беларусi, Герояў Сацыялiстычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, Айчыны, якiя па медыцынскiх паказаннях маюць права на бясплатны спецаўтатранспарт, але па якой-небудзь прычыне не атрымалi яго. Нарэшце, кампенсацыя на транспартнае абслугоўванне ў памеры 30,9 тыс. рублёў прадастаўляецца iнвалiдам I групы з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якiя па медыцынскiх паказаннях маюць права на бясплатны транспарт цi транспарт па льготнаму кошту, аднак на справе яго не атрымалi, а таксама iнвалiдам I групы i дзецям-iнвалiдам да 18 гадоў з тэрмiнальнай стадыяй хранiчнай нырачнай недастатковасцi. Памеры кампенсацый, як мы бачым, невялiкiя. Аднак варта заўважыць, што ўрадам дадзены даручэннi аблвыканкамам i Мiнгарвыканкаму аказваць iнвалiдам, якiя маюць патрэбу ў транспартных сродках, дадатковую падтрымку.

Праз цэнтр занятасцi — бясплатна

Як вядома, чалавек з абмежаванымi магчымасцямi можа разлiчваць на пенсiю. А калi даход адзiнокага iнвалiда I i II групы цi адзiнокага iнвалiда III групы, якi атрымлiвае сацыяльную пенсiю, не перавышае адзнакi ў 60 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мiнiмуму, то ёсць магчымасць звярнуцца па адрасную дапамогу. Зрэшты, толькi сацыяльныя выплаты вырашаюць далёка не ўсё. Многiя з тых, хто мае групу, выказвае жаданне працаваць. Аднак пры гэтым... не мае спецыяльнасцi.

— Галоўная ўмова для працаўладкавання iнвалiда — наяўнасць дазволу медыкаў, — адзначае Рыта Сушко. — I калi такi дазвол ёсць, пытанне з набыццём або зменай спецыяльнасцi вырашыць можна.

У прыватнасцi, накiраванне на прафесiйнае навучанне дае служба занятасцi насельнiцтва. Прычым адначасова тая ж служба занятасцi бярэ на сябе кампенсацыю выдаткаў па аплаце як непасрэдна кошту вучобы, так i аплату пражывання, а таксама аплату праезду да навучальнай установы i назад. I, апроч таго, падчас вучобы iнвалiду выплачваецца стыпендыя.

Дарэчы, нялiшне заўважыць, што iнвалiды могуць карыстацца пэўнымi льготамi па рэжыму працы. А таксама — льготамi па выплаце падаходнага падатку.

Кватэра з пэўнымi ўмовамi

I ўсё ж цi не самай вострай для многiх iнвалiдаў з’яўляецца праблема жылля. Як яе вырашыць? I цi мае права чалавек з абмежаванымi магчымасцямi на памяшканне сацыяльнага карыстання?

— Увогуле ўсе жыллёвыя пытаннi вырашаюцца ў райвыканкамах, дзе, у прыватнасцi, павiнны адказаць, цi можа чалавек з iнвалiднасцю разлiчваць на льготныя крэдыты цi памяшканнi сацыяльнага карыстання, — кажа Рыта Сушко. — Заўважу толькi адно: права на сацыяльнае жыллё ў iнвалiдаў I i II груп, iнвалiдаў, якiя прызнаюцца дзеяздольным i вымушаны пакiнуць дом-iнтэрнат, а таксама ў сем’яў з дзецьмi-iнвалiдамi ёсць. Аднак скарыстацца iм можна толькi пры некалькiх умовах. Па-першае, калi iнвалiд цi сям’я з дзiцем-iнвалiдам мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i стаiць на ўлiку. Па-другое, iнвалiд павiнен адносiцца да катэгорыi маламаёмных, iнакш кажучы, за 12 папярэднiх месяцаў перад пастаноўкай на ўлiк сукупны даход на кожнага члена яго сям’i не перавышае адзнакi бюджэту пражытачнага мiнiмуму, а сума заяўленай маёмасцi сям’i — кошту кватэры тыпавых спажывецкiх якасцяў. Нарэшце, трэба мець на ўвазе, што атрымаць сацыяльнае жыллё магчыма толькi аднойчы. I пры гэтым — на працягу ўсяго жыцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сцвярджаюць медыкi, штогод у Беларусi становяцца «новымi» iнвалiдамi не менш чым 50 тысяч чалавек. Прычым не сакрэт, што практычна кожнаму з iх дав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика