Дзверы, якiя вяртаюць да мараў
Ларыса ЦIМОШЫК
Днямі Тэатр юнага гледача прымаў вiншаваннi з 50-гадовым юбiлеем — не толькi ад дзяцей, але i ад дарослых. Павiншаваць тэатр пажадалi калегi i сябры з iншых беларускiх тэатраў, а таксама госцi з суседнiх краiн, дзе ТЮГ неаднаразова бываў на гастролях.
На спектаклях тэатра вырасла ўжо не адно пакаленне гледачоў, з таго часу, як у 1956 годзе ён упершыню адчынiў дзверы для наведвальнiкаў. За сваю гiсторыю тэатр умеў здзiўляць, рыхтуючы нават сур’ёзныя спектаклi для дарослых, якiя давалi падставу для роздуму i паказвалi прыклад сцэнiчнага наватарства. Але самымi чаканымi гасцямi ў гэтым тэатры былi маленькiя гледачы, для якiх трэба працаваць нашмат лепш, чым для дарослых. Да гэтага iмкнецца сёння галоўны рэжысёр тэатра Наталля Башава, якая аддае перавагу творам з беларускай, рускай i еўрапейскай класiкi. Але тэатр i сам iмкнецца адкрываць новыя iмёны беларускiх аўтараў. Дзеля гэтага ТЮГ сумесна з Цэтрам беларускай драматургii пры падтрымцы Упраўлення культуры Мiнгарвыканкама i Мiнiстэрства культуры краiны правялi конкурс драматургii для дзяцей i падлеткаў. Вынiкi яго былi агучаныя падчас юбiлейнага вечара, якi адбыўся ў тэатры ўчора. На сцэне тэатра адбылося святочнае прадстаўленне «ТЮГ — любоў мая» i спецыльна падрыхтаваны тэатральны капуснiк. Але ва ўрачыстасцях самае прыемнае тое, што застанецца з тэатрам надалей. Напрыклад, яго гiмн. Наяўнасць такога сведчыць пра тое, што дзверы гэтага тэатральнага дома адкрываюць дарогу ў асаблiвую краiну, дзе кожны можа прыгадаць свае самыя лепшыя мары — дзiцячыя...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі Тэатр юнага гледача прымаў вiншаваннi з 50-гадовым юбiлеем — не толькi ад дзяцей, але i ад дарослых. Павiншаваць тэатр пажадалi калегi i сябры з |
|