Афёра на сотнi тысяч USD...
Iгар ГРЫШЫН
Беларускiя праваахоўнiкi выкрылi мiжнародную групу Iнтэрнэт-махляроў.
Дзякуючы намаганням супрацоўнiкаў Упраўлення па раскрыццю злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй МУС, прыпынены «бiзнэс» злачыннай групы, у склад якой уваходзiлi грамадзяне Беларусi, Расii i Малдовы. Каб пабагацець, махляры выкарыстоўвалi магчымасцi глабальнай камп’ютарнай сеткi: iм удалося выкрасцi матэрыяльных каштоўнасцяў i грошай, паводле папярэдняй iнфармацыi, на сотнi тысяч долараў ЗША. А вось у «спiс» пацярпелых ад дзейнасцi прайдзiсветаў трапiлi як Iнтэрнэт-магазiны, замежныя банкi, так i дзесяткi грамадзян з ЗША, Аўстралii, Новай Зеландыi, Вялiкабрытанii i iншых краiн. Прычым прадбачлiвыя крымiнальнiкi распрацавалi складаную шматступеньчатую схему правядзення сваiх аперацый, звёны якой праходзiлi праз некалькi краiн. Таму не дзiўна, што выкрыць групу гэтых аферыстаў было надзвычай складана, i сваiм незаконным промыслам яны займалiся на працягу некалькiх гадоў. Кожны з гэтых злачынцаў меў сваю спецыялiзацыю. Мiж iншым, як адзначаюць барацьбiты з камп’ютарнымi злачынствамi, на тэрыторыi Беларусi падобная схема выяўлена ўпершыню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя праваахоўнiкi выкрылi мiжнародную групу Iнтэрнэт-махляроў |
|